прадка́звацца, ‑аецца;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuпрадка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
прадма́г, ‑а,
Прадуктовы магазін.
прадме́сце, ‑я,
1. Пасёлак, размешчаны непадалёку ад горада, але за яго межамі.
2. Ускраіна горада, далёкая ад цэнтра.
прадме́т, ‑а,
1. Канкрэтная матэрыяльная з’ява, якая ўспрымаецца органамі пачуццяў як нешта існуючае асобна і якая мае пэўныя ўласцівасці і якасці.
2. З’ява рэчаіснасці, падзея, факт.
3. Тое, што служыць, з’яўляецца аб’ектам, крыніцай і пад. чыёй‑н. дзейнасці, мыслі, чыйго‑н. пачуцця.
4. Тое, што служыць матэрыялам якой‑н. дзейнасці.
5.
6. Вучэбная дысцыпліна.
прадме́тнасць, ‑і,
Уласцівасць прадметнага (у 1 знач.).
прадме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прадмета (у 1, 3 і 6 знач.).
2. Матэрыяльны, фізічны.
•••
прадмо́ва, ‑ы,
1. Уступ з папярэднімі заўвагамі аўтара (рэдактара, выдавецтва) да твора, кнігі.
2. Папярэднія выказванні, уступ перад чым‑н. больш важным.
праднява́ць, ‑днюю, ‑днюеш, ‑днюе;
Правесці, пражыць дзень.
прадо́нне, ‑я,
Бездань, бяздонне; прорва.