прадзіра́ўліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадзіраўліваць — прадзіравіць.
прадзіра́ўлівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прадзіравіцца.
2. Зал. да прадзіраўліваць.
прадзіра́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прадзіравіць.
прадзіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прадрацца, прадзерціся.
2. Зал. да прадзіраць.
прадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прадраць, прадзерці.
прадзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Дзьмухаючы, прачысціць што‑н. [Тамаш] прадзьмухаў вішнёвы свой папяроснік і закурыў. Чорны.
прадзьму́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадзьмухваць — прадзьмухаць.
прадзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прадзьмухаць.
прадзьму́ць, ‑дзьму, ‑дзьмеш, ‑дзьме; ‑дзьмём, ‑дзьмяце; зак.
1. што. Дзьмухаючы, прачысціць што‑н. Дастаў [падарожны] капшук, агледзеў люльку, Прадзьмуў цыбук. Колас. // Спец. Ачысціць што‑н. моцным струменем паветра або газу. Пускавая камісія вырашыла прадзьмуць параправоды. Дадзіёмаў.
2. безас., каго. Прастудзіць скразняком, праняць ветрам. Не ведаючы, з чаго пачаць гаворку, я сказаў: — Тут фортачка. Прадзьмуць можа. Шыловіч.
3. Дзьмуць некаторы час.
прадзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Дзяжурыць некаторы час. Хто па зямлі, хто на якой бэльцы, так і прадзяжурылі нашы аднавяскоўцы ўсю ноч. Дубоўка.