філіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. філіраваць.
філісты́мляне, ‑лян; адз. філістымлянін, ‑а, м.; філістымлянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. філістымлянкі, ‑нак; ж.
Старажытны народ, які насяляў паўднёвую частку ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора.
філісты́млянскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да філістымлян, які належыць, уласцівы ім.
філі́стэр, ‑а, м.
Кніжн. Чалавек з вузкім, абывацельскім, мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі; абывацель.
[Ням. Philister.]
філі́стэрскі, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да філістэра, філістэрства. У мяшчанскіх і філістэрскіх прафесароў і публіцыстаў выходзіць, — скрозь і ўсюды пры добрапажаданых спасылках на Маркса! — што дзяржава якраз прымірае класы. Ленін.
філі́стэрства, ‑а, н.
Кніжн. Погляды і паводзіны філістэра; абывацельская коснасць і ханжаства. Ф. Энгельс рэзка асуджае ўсякае праяўленне ў літаратуры мяшчанскай абмежаванасці, пошласці, філістэрства, баязлівага пакланення тым, хто мае ўладу. «Маладосць».
філі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Спец. Метамарфічная горная парода, якая характарызуецца дробнай зярністасцю і тонкай сланцаватасцю.
[Ад грэч. phyllon — ліст.]
філі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да філіту.