Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

1. што. Дзьмучы, падняць уверх. Вецер узвеяў пыл. □ Сняжынкі ветрыкам узвее — Зямля гарыць, як самацвет. Кірэенка.

2. чым. Паэт. Узмахнуць. Гэй, узвейце сваім крыллем, Арляняты, буйна, бурна. Купала.

узвіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узвіцца.

2. Зал. да узвіваць.

узвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уявіць.

узві́жанне, ‑я, н.

Уст. Хрысціянскае свята, звязанае з міфам, паводле якога над натоўпам веруючых аднойчы ўзнік крыж, на якім быў распяты Хрыстос.

узвінці́цца, ‑вінчуся, ‑вінцішся, ‑вінціцца; зак.

Разм. Стаць узбуджаным, нервовым; усхвалявацца, раззлавацца. Нервы ўзвінціліся. □ [Марфа:] — Паказаць [шоўк] прынесла, а ты ўжо ўзвінціўся. Падумаеш. Ты лепей паглядзі, хто па вечарах па базу ходзіць, а тады крычы. Савіцкі.

узвінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., каго-што.

1. Разм. Прывесці ў стан нервовага ўзбуджэння; усхваляваць, раззлаваць. Узвінціць субяседніка. Узвінціць нервы.

2. Рэзка павялічыць выраб зброі; прыняць крутыя меры да павелічэння ўзбраення. Узвінціць гонку ўзбраення.

узві́нчанасць, ‑і, ж.

Разм. Стан узвінчанага (у 2 знач.). Узвінчанасць нерваў.

узві́нчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узвінціць.

2. у знач. прым. Разм. Узбуджаны, надта ўсхваляваны, раззлаваны. Алёшка падкідваў вугаль у топку і — узвінчаны, прыўзняты — прагна прыслухоўваўся да кожнага стуку, да кожнага шолаху. Лынькоў.

узві́нчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. узвінчваць — узвінціць.

узві́нчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узвінціцца.

2. Зал. да узвінчваць.