Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ры́бін, ‑а.

1. Які мае адносіны да рыбы, належыць ёй. Рыбіна луска. // Які здабываецца з рыбы. Рыбін тлушч.

2. перан. Невыразны, бясколерны, халодны. Рыбіны вочы.

ры́біна, ‑ы, ж.

Адна рыба. На адным стале ляжала рыбіна, якой Хоці дагэтуль ніколі не бачыў. Арабей. На самай глыбейшай яме боўтнула нейкая вялікая рыбіна. Якімовіч.

ры́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Памянш.-ласк. да рыба; невялікая рыба.

2. Разм. Ласкавы зварот, звычайна да дзіцяці, жанчыны. [Валя:] — Як там Верачка бедная, рыбка мая?.. Брыль. [Дамянік:] Ганна! Ганна! Я жартую; Ну, спыніся, не ўцякай! Хоць разочак пацалую... Ганна, рыбка, пачакай! Колас.

рыбнагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Нагляд за захаваннем правіл рыбалоўства; органы, якія ажыццяўляюць гэты нагляд; рыбалоўны нагляд.

рыбнамучны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да рыбнай мукі, служыць для яе прыгатавання.

ры́бнік, ‑а, м.

Спецыяліст па рыбалоўству; работнік рыбных промыслаў. Рыбнікі Каспія.

ры́бніца, ‑ы, ж.

1. Прамысловае рыбалоўнае судна.

2. Разм. Жан. да рыбнік.

ры́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рыбы, уласцівы ёй. Рыбныя запасы. Рыбны пах. // Звязаны са здабычай, продажам, купляй, развядзеннем, апрацоўкай і пад. рыбы. Рыбны рынак. Рыбная гаспадарка. Рыбная прамысловасць. // Прызначаны для рыбы. Рыбная тара. // Прыгатаваны з рыбы. Рыбны суп. Рыбныя катлеты.

2. Багаты рыбай. Рыбнае возера. Рыбнае месца.