Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гудрані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) гудронам. Гудраніраваць дарогу.

гудро́н, ‑у, м.

Чорнае смалістае рэчыва — астатак, які атрымліваецца пры перагонцы нафты.

[Фр. goudron.]

гудро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гудрону. Гудронны пах. // Пакрыты гудронам. Гудронная дарога.

гуж, ‑а; мн. гужы, ‑оў; м.

Скураная ці вераўчаная пятля, пры дапамозе якой хамут злучаюць з дугой і аглоблямі. Уцягнуць гужы ў хамут. □ Конь аглобляй зачапіўся за сасёнку, гуж упёрся ў ствол, і конь спыніўся. Пестрак.

•••

Брацца (узяцца) за гуж гл. брацца.

гужавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да гужа. Гужавая пятля.

2. Які выконваецца жывой цяглавай сілай на калёсах або санях. Гужавыя перавозкі. Гужавая павіннасць. // Які складаецца з калёс, саней і жывой цяглавай сілы. Гужавы транспарт.

гу́жам, прысл.

1. На калёсах або санях. Вазіць бярвенне гужам.

2. Чарадой, адзін за адным. І чуюць птушкі — холад, сцюжа Краіну раптам агартаюць... Са смуткам у грудзях яны гужам У край чужацкі адлятаюць. Чарот.

гужо́ўка, ‑і, ДМ ‑жоўцы, ж.

Хрыбтовая, самая трывалая частка сырамяці, якая ідзе на вупражныя гужы.

гужпаві́ннасць, ‑і, ж.

Уст. Павіннасць, якую адбываюць на гужавым транспарце.

гужпаві́ннік, ‑а, м.

Уст. Той, хто адбывае гужавую павіннасць.

гужы́шча, ‑а, н.

Абл. Вяроўка (для звязвання, прывязвання чаго‑н. і пад.), вужышча. [Касцы] ходзяць цэлым натоўпам размерваць сенажаці — з гужышчам ці доўгім сажнем. Каваль.