Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

водатрыва́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і водаўстойлівы. Водатрывалы клей.

водаўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць водаўстойлівага.

водаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які не паддаецца ўздзеянню вады. Водаўстойлівая гліна. Водаўстойлівыя фарбы.

водачарпа́лка, ‑і, ДМ ‑ліпы; Р мн. ‑лак; ж.

Спец. Машына для вычэрпвання вады.

во́дблеск, ‑у, м.

Тое, што і водбліск. Ірдзее сцяг чырвоны Як водблескі зарніц. Колас. Месяц свяціўся зялёным водблескам у застылых мёртвых вачах. Бядуля.

во́дбліск, ‑у, м.

1. Адбітае святло; бляск. Водбліск сонца. □ Вячэрняя зара дагарала на захадзе, і водбліскі яе адлюстроўваліся на воднай роўнядзі далёкіх сажалак. Чарнышэвіч. Дзесьці злева гарэла вёска, і на вершалінах дрэў мігцелі водбліскі пажару. Хомчанка. // Адценне колеру, адліў. Паласа вады з цьмяным металёвым водбліскам ляжала перад.. [Шаманскім], як нейкая лінія, як нейкі рубеж. Дуброўскі.

2. перан. Адлюстраванне, след чаго‑н. Пасля грамадзянскай вайны на ўсім яшчэ ляжаў водбліск вялікіх рэвалюцыйных бітваў, яшчэ палаў іх агонь і чулася іх водгулле. Перкін. [Язва:] І вы сёння ззяеце водбліскам славы, як спадарожнік гэтага вялікага свяціла. Крапіва.

во́дведкі, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і адведкі, водведы. Многіх дзяцей бацькі забралі сёння ж, калі прыязджалі на водведкі. Няхай.

во́дведы, ‑аў; адз. няма.

1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця; адведкі. // Сяброўскае наведванне каго‑н. звычайна з пэўнай мэтай. Старшы бухгалтар Сямён Андрэевіч паслаў касірку Любу ў водведы, на кватэру Яўцеха Гаўрылавіча. Пянкрат.

во́дгалас, ‑у, м.

1. Тое, што і водгук (у 1 знач.). Заціх водгалас грымотнага раскату. Лынькоў.

2. перан. Тое, што і водгук (у 3 знач.). Ідэі Народнага фронту ўсюды знаходзілі жывы водгалас. Танк. З краю ў край прайсці, праехаць Я гатоў пад гэтым небам, Бо не водгалас, не рэха, А сама мне песня трэба! Гілевіч.

во́дгаласкі, ‑аў; адз. водгаласак, ‑ску; м.

Разм. Тое, што і водгалас, водгук (у 1 знач.). Грукат дрывасекаў разлягаецца водгаласкамі па ваколіцы. Бядуля. Водгаласкі вайны чуліся на рэйдзе, дзе стаяў абпалены крэйсер ці браняносец. Лынькоў.