Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

водаачышча́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ачышчэння вады. Водаачышчальная станцыя. Водаачышчальная сістэма.

водаваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Тое, што і вір. І ён паплыў, аддаўшыся на ўладу імклівай плыні і пеністым водаваротам ракі. Лынькоў. Яму зрабілася маркотна, што праляцела так многа год у вечным водавароце спраў. Асіпенка.

водавымяра́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вымярэння скорасці цячэння і расходу вады.

водавымяра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для вымярэння вады.

водагаспада́рчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да воднай гаспадаркі.

водазабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне вадой. Водазабеспячэнне гарадоў.

водазабо́р, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Спец. Падаванне вады з ракі ці вадасховішча ў арашальныя, суднаходныя каналы і водаправодныя сістэмы.

2. ‑а. Гідратэхнічнае збудаванне, якое служыць для забору вады з ракі ці вадасховішча.

водазабо́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да водазабора (у 2 знач.).

водазабяспе́чанасць, ‑і, ж.

Ступень забяспечанасці вадой зямлі, пасеваў і пад. Водазабяспечанасць зямель.

водазмяшчэ́нне, ‑я, н.

Колькасць вады, якая выцясняецца суднам і якая роўна вазе судна. Судна водазмяшчэннем у пяць тысяч тон.