Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уз’ядна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уз’ядноўваць — уз’яднаць і уз’ядноўвацца — уз’яднацца.

уз’ядна́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уз’яднаць.

уз’ядна́цца, ‑аецца; зак.

Аб’яднацца зноў. У верасні 1939 года Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.

уз’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Аб’яднаць зноў.

уз’ядно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уз’яднацца.

2. Зал. да уз’ядноўваць.

уз’ядно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уз’яднаць.

уз’язджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уз’ехаць.

узя́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узяць (гл. браць у 1–10, 12, 13, 15, 16, 18 і 19 знач.).

узя́цца, вазьмуся, возьмешся, возьмецца; пр. узяўся, узялася, ‑лося; заг. вазьміся.

Зак. да брацца.

•••

Адкуль (толькі) ногі ўзяліся; дзе (толькі) ногі ўзяліся гл. нага.

Узяцца за галаву — тое, што і брацца за галаву (гл. брацца).

Узяцца за гуж — тое, што і брацца за гуж (гл. брацца).

Узяцца за розум — тое, што і брацца за розум (гл. брацца).

Узяцца ўчубкі — а) учапіцца адзін аднаму ў валасы, пер’е. Верабейчыкі, як дзеці, дурэюць, чырыкаюць, а часамі і ўчубкі возьмуцца. Колас; б) пачаць бурна спрачацца з кім‑н.

узя́цце, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. узяць (гл. браць у 2–5 і 13 знач.).