здво́енасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан здвоенага. Здвоенасць радоў. □ У гэты момант зноў разарваўся снарад, ужо трохі далей, і Сакольны ўлавіў нейкую здвоенасць у выбуху. Кулакоўскі.
здво́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад здвоіць.
2. у знач. прым. Які складаецца з двух аднародных прадметаў. Здвоены шнур.
3. у знач. прым. Перабудаваны ў два рады. Здвоеныя рады.
здво́іцца, здвоіцца; зак.
1. Зрабіцца падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Ніткі здвоіліся. Дратва здвоілася.
2. Перастроіцца, стаўшы ў два рады (пра кожны рад у страі). Рады здвоіліся.
здво́іць, здвою, здвоіш, здвоіць; зак., што.
1. Зрабіць падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Здвоіць нітку. // Паставіць адзін за адным. Здвоіць урокі.
2. Перастроіць (кожны рад у страі) у два рады. Здвоіць рады.
•••
Здвоіць след — прабегчы другі раз па сваім следзе (пра звера).
здво́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. здвойваць — здвоіць.
здво́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да здвоіцца.
2. Зал. да здвойваць.
здво́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да здвоіць.
здзе́йснены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад здзейсніць.
здзе́йсніцца, ‑ніцца; зак.
Ажыццявіцца, збыцца. Горда расквітнела сацыялістычная Украіна. Здзейсніліся мары Шаўчэнкі аб брацтве паміж народамі. Купала. Марыў Андрэй паступіць у Мінскі політэхнічны інстытут. Ён зжыўся з гэтай марай і не мог уявіць, што яна не здзейсніцца. Чарнышэвіч.
здзе́йсніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Ажыццявіць, ператварыць у рэчаіснасць; выканаць. Здзейсніць планы. Здзейсніць запаветы правадыра. □ Час настаў — і клятву кожны здзейсніў: Мы слову нашаму гаспадары. Аўрамчык.