Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узрушэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. узрушыцца; душэўны ўздым, хваляванне. Узрушэнне, выкліканае незвычайнасцю навіны, паступова сплыло. Навуменка. Адразу, як толькі Васіль ступіў на .. перон, яго агарнула радаснае ўзрушэнне. Мележ. Якімі дарагімі паўсталі цяпер у памяці гады вучобы! Здаецца, [не было] ніякіх ні ўзрушэнняў, .. ні турбот. Сабаленка.

узрыва́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ў міне, снарадзе і пад., якое выклікае выбух, узрыў. Спачатку .. [Аўгіння] баялася, але Мікола пераканаў, што снарады абясшкоджаны — у іх няма ўзрывальнікаў. Новікаў.

узрыванебяспе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка ўзрываецца; небяспечны з-за магчымасці ўзрыву. Узрыванебяспечны газ.

узрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. узрываць — узарваць (у 1 знач.).

узрыва́цца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да узрываць ​1.

узрыва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узарвацца.

2. Зал. да узрываць ​2 (гл. узарваць у 1 знач.).

узрыва́ць 1, ‑ае.

Незак. да узрыць.

узрыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узарваць.

узры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узрыць.

узры́ў, ‑рыву, м.

1. Хімічны распад рэчыва і ўтварэнне нагрэтых газаў, якія суправаджаюцца моцным гукам і разбурэннем чаго‑н.; выбух. Гэта тут грымелі ўзрывы аманалу, а цяпер спакой і толькі блакітныя дыябазавыя сцены .. сведчаць пра тое, з якімі цяжкасцямі быў збудаваны гэты шлюз. Галавач. // Выбух, выбуховая хваля. Паветра раздзерлі гулкія, цяжкія ўзрывы — некалькі .. гранат разнеслі .. сцены штабнога дом[а]. Лынькоў. Нібы вогненнае рэха, частыя ўзрывы трэслі аэрадром. Шахавец.

2. Разбурэнне, знішчэнне чаго‑н. выбуховым рэчывам. — Хто з вас возьмецца за ўзрыў завода? — паставіў пытанне Паддубны. Пестрак. [Кацярына] загінула смерцю храбрых пры выкананні складанага задання па ўзрыву чыгуначнага моста. Кавалёў.

3. перан. Раптоўнае бурнае праяўленне чаго‑н. [Барташэвіч] .. валіўся на брызент, ажно грымела падлога, а ў зале выбухаў новы ўзрыў весялосці. Карпюк.

узрыўні́к, ‑а, м.

Спецыяліст па ўзрывах горшых народ. [Аляксей:] — У Міколы ў вашага, што? Нічога, узрыўнік на шахце. Дык такая спецыяльнасць і ў нашага Яшкі Астапёнкава ёсць. Чыгрынаў. Часам узрыўнікі забіраюцца ў такое месца, куды нават самаму спрактыкаванаму шахцёру далезці нялёгка. Кулакоўскі.

узрыўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да ўзрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўныя работы. // Які служыць для ўзрывання, узрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўная машына.

2. Які з’яўляецца вынікам узрыву (у 1 знач.). Узрыўной хваляй была перакулена большасць вагонаў эшалона. Лынькоў.