прэс-клу́б, ‑а,
Клуб журналістаў.
прэс-клу́б, ‑а,
Клуб журналістаў.
прэс-падбо́ршчык, ‑а,
Сельскагаспадарчая машына, якая адначасова падбірае і прасуе сена, салому і пад.
прэс-пап’е́,
1. Адна з пісьмовых прылад у выглядзе бруска або выгнутай пласцінкі з прымацаванымі лісткамі прамакальнай паперы.
2. Цяжкі прадмет з бронзы, мармуру або якога‑н. металу і пад., якім прыціскаюць паперы, дакументы, каб яны не раскідаліся.
[Фр. presse-papiers.]
прэс-парашо́к, ‑шку,
прэс-фо́рма, ‑ы,
[Ням. Pressform.]
прэс-цэ́нтр, ‑а,
Орган з’ездаў, нарад, спартыўных спаборніцтваў і пад., які забяспечвае карэспандэнтаў і каментатараў радыё і тэлебачання інфармацыяй.
прэ́тар, ‑а,
У Старажытным Рыме — прадстаўнік вышэйшай судовай улады.
[Лац. praetor.]
прэтарыя́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прэтарыянцаў.
прэтарыя́нцы, ‑аў;
У Старажытным Рыме — першапачаткова салдаты асабістай варты прэтара, а потым — салдаты імператарскай гвардыі.
[Лац. praetoriani.]
прэтэндава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе;
1. Прад’яўляць свае правы на што‑н., дамагацца чаго‑н.
2. Дамагацца прызнання за сабой якасцей, асаблівасцей, якіх звычайна няма.
[Ад лац. praetendere.]