Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прэпарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

1. Вырабіць (вырабляць) прэпарат з чаго‑н. для даследавання, вывучэння. Прэпараваць птушку.

2. перан. Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) што‑н. для якой‑н. мэты, апрацаваць (апрацоўваць) што‑н. пэўным чынам. Прэпараваць аўтарскі тэкст.

прэпара́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Частка жывёльнага або расліннага арганізма, прыгатаваная для даследавання, вывучэння і пад. Анатамічны прэпарат. Прэпарат з лягушкі.

2. Рэчыва, падрыхтаванае для хімічнага даследавання. Радыеактыўныя прэпараты.

3. Хімічны або фармацэўтычны прадукт лабараторнага або фабрычнага вырабу. Вітамінныя прэпараты. Медыцынскі прэпарат.

[Ад лац. praeparatus — прыгатаваны.]

прэпара́тар, ‑а, м.

Той, хто займаецца прэпараваннем чаго‑н., вырабляе прэпараты.

прэпара́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэпаратара.

прэпара́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэпарата.

прэпара́тчык, ‑а, м.

Работнік аптэкі, фармацэўт, які вырабляе прэпараты.

прэпаро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з прыгатаваннем прэпаратаў, прызначаны для прэпаравання. Прэпаровачныя інструменты.

2. у знач. наз. прэпаро́вачная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе вырабляюцца прэпараты (у 1 знач.).

прэпры́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Папярэдняя публікацыя тэксту навуковага даследавання, артыкула ці даклада сродкамі так званай аператыўнай паліграфіі невялікім тыражом.

[Англ.]

прэрагаты́ва, ‑ы, ж.

Кніжн. Выключнае права, якое належыць якому‑н. дзяржаўнаму органу або адказнай асобе.

[Лац. praerogativa.]

прэ́рыя, ‑і, ж.

Вялікая раўніна з расліннасцю стэпавага тыпу ў Паўночнай Амерыцы.

[Фр. prairie.]