Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экспансіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік экспансіянізму.

экспансіяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экспансіянізму, да экспансіяніста. Экспансіянісцкая палітыка.

э́кспарт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Вываз тавараў за мяжу; проціл. імпарт. Тытунь складае важную частку балгарскага экспарту. «Маладосць».

2. Агульная колькасць або агульны кошт тавараў, вывезеных якой‑н. краінай, а таксама сам вывезены тавар.

[Англ. export.]

экспартава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. экспартаваць.

экспартава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад экспартаваць.

2. у знач. прым. Вывезены за мяжу. Экспартаваны лес.

экспартава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да экспартаваць.

экспартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Вывезці (вывозіць) за мяжу што‑н. (тавары, капітал). Экспартаваць машыны. □ У 73 краіны свету экспартуюць свае выданні беларускія паліграфісты. «Полымя».

[Ад лац. exportare — вывозіць.]

э́кспартны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экспарту; звязаны з ім. Экспартныя аперацыі. // Прызначаны для экспарту. Экспартны тавар. Экспартныя вырабы.

экспарцёр, ‑а, м.

Той, хто экспартуе тавары за мяжу. БССР — экспарцёр многіх прамысловых тавараў.

[Фр. exporteur ад лац. exporto — вывожу.]

экспатрыява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад экспатрыяваць.

2. у знач. наз. экспатрыява́ны, ‑ага, м. Той, каго падверглі экспатрыяцыі. Прыбыла новая група экспатрыяваных.