Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фі́лін, ‑а, м.

Драпежная начная птушка атрада соў.

філі́піка, ‑і, ДМ ‑піцы, ж.

Кніжн. Гнеўная выкрывальная прамова, выступленне супраць каго‑, чаго‑н.

[Ад назвы прамоў старажытнагрэчаскага аратара Дэмасфена супраць цара Філіпа Македонскага.]

філіпі́нец,

гл. філіпінцы.

філіпі́нка,

гл. філіпінцы.

філіпі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Філіпін, філіпінцаў, які належыць, уласцівы ім.

філіпі́нцы, ‑аў; адз. філіпінец, ‑нца, м.; філіпінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. філіпінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Філіпін.

філі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. філіраваць.

філі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад філіраваць.

філі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да філіраваць.

філі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Цягнуць гук, паступова ўзмацняючы яго, а затым аслабляючы, зводзіць на нішто. Філіраваць ноту.

2. Спец. Падстрыгаць, слізгаючы лязом раскрытых нажніц па валасах у напрамку ад канцоў да каранёў. Філіраваць валасы.

[Ад фр. filer.]