Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рыбахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Прыстасаванне для самастойнага праходу рыбы праз перашкоды (плаціны, вадаспады і пад.). Ступеньчаты рыбаход.

рыбахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбаходу. Рыбаходны шлюз.

рыба́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбака, рыбацтва. Што ёсць у Мартына? Стрэльба, рыбацкая снасць ды прыгожая постаць. Колас. Пагаслі агеньчыкі ў вокнах рыбацкага пасёлка. Хадкевіч.

рыба́цтва, ‑а, н.

Лоўля рыбы, занятак рыбака. Андрэй і Янка захапіліся рыбацтвам. Колас.

рыба́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Жан. да рыбак.

2. Жонка рыбака. Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць. Танк.

рыба́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбака, належыць яму. Рыбачая лодка. Рыбачая вопратка.

рыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком. Каторы год я рыбачу на гэтым месцы, і кожнае лета тут пасяляюцца ластаўкі. Ігнаценка. У Мікіткі на рацэ ёсць сваё любімае месца, дзе ён заўсёды рыбачыць. П. Ткачоў.

рыбга́с, ‑а, м.

Рыбная гаспадарка (прадпрыемства па развядзенню рыбы).

рыбга́саўскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з рыбнай гаспадаркай, прызначаны для яе. Толя з захапленнем расказваў пра рыбгасаўскія сажалкі, якіх там не адна, а некалькі. Рунец.

рыбе́ц, ‑бца, м.

Рыба сямейства карпавых.