про́расць, ‑і, ж.
Спец.
1. Загана драўніны, якая заключаецца ў тым, што ўнутры ствала знаходзіцца амярцвелы ўчастак кары і драўніны, які амярцвеў у выніку пашкоджання ствала дрэва.
2. Праслойка мяса ў сале або сала ў мясе.
3. Валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода.
про́рва, ‑ы, ж.
1. Вельмі глыбокі, стромкі абрыў, надзвычай глыбокая расколіна; бездань. Сарвацца ў прорву. □ Пячэры клыкі сталактытаў ашчэраць. То раптам тунелі у мроку, то прорва дзвювёрстая збоку. Вялюгін. // Багністае месца; дрыгва. Я рвануўся да.. [Іры], схапіў пад пахі і, ледзь сам не паляцеўшы ў балотную прорву, падняў на бераг, усю мокрую, перапалоханую. Пташнікаў. Балота цягне, засмоктвае ў чорную прорву, усё мацней сціскае грудзі. Аляхновіч. // перан. Бязмежная, вялікая глыбіня. Безупынна звініць ланцуг, і ў прорву бяздоннага ацэментаванага калодзежа з громам ляціць акаванае жалезнымі абручамі драўлянае вядро. Навуменка.
2. перан. Карэннае, прынцыповае разыходжанне ў чым‑н. паміж кім‑, чым‑н. — Маё сэрца цалкам у вашым калгасе. Але між намі, таварышы, — прорва: я — пасялковец. Колас.
3. Разм. Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., мноства. Прорва грошай. □ Нялёгка было падняць жаночымі рукамі такую прорву зямлі. Васілевіч. — Бач, параць, смажаць, ядуць, п’юць. Накармі такую прорву. Навуменка.
4. Разм. Аб пражэрлівым чалавеку. — Хлопчыка ўзялі. Ды такі ўжо хлопчык.. Прорва нейкая ненасытная — колькі не кармі, мала яму. Дадзіёмаў.
про́са, ‑а, н.
Злакавая расліна, з зерня якой атрымліваюцца крупы. На ўзаранай і шчодра ўгноенай попелам цаліне закаласілася жыта, проса, авёс, ячмень. В. Вольскі. // Крупы, прыгатаваныя з зерня гэтай расліны. Зварыць кашу з проса.
про́сам,
У выразе: просам прасіць гл. прасіць.
просападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд проса, падобны на проса. Просападобныя культуры.
про́сва, ‑ы, ж.
Абл. Жалезны болт, прэнт для закрывання аканіц. — А ў Касяка, калі паслалі пасцелю і зачынілі вокны на просвы, — хоць гвалту крычы. Здаецца, зноў апынуўся ў каменным мяху... Лужанін.
про́свіра, ‑ы, ж.
Белая круглая булачка з крутога прэснага цеста, якая выкарыстоўваецца ў абрадах праваслаўнага набажэнства. Пісарскі трыумф поўны, а вянец гэтаму трыумфу — просвіра, якую і падносіць яму Крэшчык у канцы абедні на срэбранай талерцы па загаду а. Мікалая. Колас.
про́свірка, ‑і, ДМ ‑рцы, Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Тое, што і просвіра.
про́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Тое, што і прасека. Але просека вось ужо канчаецца, уперадзе пачынае адсвечваць блакітны небасхіл. Кулакоўскі.
про́сінь, ‑і, ж.
Сіні адліў, сіні прасвет у афарбоўцы чаго‑н. А вочы шэрыя, з просінню, і вельмі ўважлівыя. Арочка. Алесь ляжаў цяпер у лагернай нестаптанай траве, задумана глядзеў у высачэзную просіць, на ляную плынь недасяжных, пяшчотных аблокаў... Брыль.