Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прабача́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прабачаць.

прабача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прабачыць.

праба́члівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прабачлівага.

праба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Які выражае прабачэнне, просьбу аб прабачэнні. — А вы ўсё тут жывяце? — ціхім і нейкім прабачлівым тонам прамовіла Ніна Пятроўна. Васілёнак.

праба́чны, ‑ая, ‑ае.

Які можна прабачыць, які заслугоўвае прабачэння; прабачальны.

праба́чыць, ‑бачу, ‑бачыш, ‑бачыць; зак.

1. Зняць віну за што‑н., не лічыць за віну што‑н. [Васіль:] — Ужо хай прабачыць Марына Мікалаеўна за такія турботы. Кавалёў.

2. заг. праба́ч(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. як выказванне шкадавання за прычыненыя турботы (часам у якасці пабочнага слова). — Але, прабачце, я не разумею, як вы наогул ставіцеся да завода? Карпаў. // Ужываецца для выражэння пратэсту, нязгоды з чым‑н. [Канькоў:] Партыя папраўляе, а ты, крытыкі спалохаўся. Не, брат, прабач. Асіпенка.

прабачэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прабачаць — прабачыць (у 1 знач.).

2. Дараванне віны; паблажлівасць за правіннасць.

•••

Прашу прабачэння гл. прасіць.

прабе́г, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прабягаць — прабегчы (у 1, 2 знач.).

2. Спартыўнае спаборніцтва па бегу, яздзе. Лыжны прабег.

3. Спец. Знаходжанне якога‑н. транспартнага сродку ў дарозе, у эксплуатацыі. Падрыхтаваць машыны да прабегу.

4. Спец. Адлегласць, пройдзеная якім‑н. транспартным сродкам. Планавы прабег аўтамабіляў.

прабе́ганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прабегаць (у 2 знач.).

прабе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Правесці які‑н. час у беганні.

2. што. Разм. Прапусціць што‑н. за бегатнёй. Прабегаць абед.