ло́на, ‑а, н.
1. Уст. Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі.
2. перан. Паверхня ці нетры вады, зямлі. Човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці. Колас. А над рэчкаю, Над крыніцаю Хутары стаяць, Ўсміхаюцца, Вачмі-зорамі, Зараніцамі, светла-чыстымі, Прамяністымі У лона сініх вод Углядаюцца. Трус.
•••
На лоне прыроды — на адкрытым паветры, сярод прыроды.
ло́нжа, ‑ы, ж.
1. Доўгі повад, які ўжываецца ў манежы пры выездцы коней; корда.
2. Спец. Вяроўка, якая прымацоўваецца да пояса гімнаста, акрабата пры выкананні асабліва складаных і небяспечных нумароў для засцярогі ад падзення.
[Фр. longe.]
ло́нны, ‑ая, ‑ае.
У выразах: лонны бугарок гл. бугарок (у 2 знач.); лоннае зрашчэнне гл. зрашчэнне.
лоп, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле значэння дзеясл. лопаць — лопнуць і лопацца.
ло́панне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лопаць 1 — лопнуць 1.
ло́панне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. лопаць 2 — лопнуць 2, а таксама гукі гэтага дзеяння.
ло́пасцевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае лопасці. Лопасцевае кола. Лопасцевая турбіна.
2. Падобны па форме на лопасць. Лопасцевае лісце.
лопасцепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны па форме на лопасць. Лопасцепадобны ліст.
ло́пасць, ‑і, ж.
1. Шырокі плоскі канец чаго‑н.
2. Рабочая, плоскай формы частка вясла, суднавых колаў, грабных і паветраных вінтоў і пад. Байдарка шпарка ляціць па гладкая паверхні возера, падпарадк[оўва]ючыся раўнамерным, рытмічным узмахам вясла з дзвюма лопасцямі. В. Вольскі.
ло́пат, ‑у, М ‑паце, м.
Тое, што і лапатанне. Асцярожныя глушцы, не падпускаючы і блізка да сябе чалавека, з цяжкім і рэзкім лопатам крыл[а]ў узнімаліся ўверх і знікалі паміж дрэвамі. Гурскі. Звоняць чаркі, трашчаць скваркі, Лопат, гоман, смех і крык... Купала.
ло́пацень, ‑патня, м.
Разм. пагард. Той, хто многа лапоча, гаворыць.