зрахава́ць, зрахую, зрахуеш, зрахуе; зак., што.
Разм. Зрабіць падлікі; падлічыць.
зрачы́ся, зракуся, зрачэшся, зрачэцца; зрачомся, зрачацеся; пр. зрокся, зраклася, ‑лося; зак., каго-чаго.
Адмовіцца, адрачыся ад каго‑, чаго‑н. Хацеў бы вас, песні, Зрачыся, пакінуць, — Сілачкі ж мне мала. Купала. Ад імя сваіх сяброў Танк урачыста заявіў, што маладая літаратура Заходняй Беларусі не зрачэцца рэвалюцыйных і гуманістычных традыцый Коласа і Купалы. Калеснік.
зрашчэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрасціць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зрасціся.
2. Спец. Месца, на якім адбылося злучэнне, зрастанне чаго‑н.
•••
Лоннае зрашчэнне — храстковае злучэнне правай і левай лабковых касцей.
Фразеалагічнае зрашчэнне — выраз, які складаецца з некалькіх слоў, што выражаюць адно паняцце; ідыёма, напрыклад: лынды біць — бяздзейнічаць.
зрашэ́ціцца, ‑ціцца; зак.
Пакрыцца скрозь дзіркамі. Мех зрашэціўся.
зрашэ́ціць, ‑шэчу, ‑шэціш, ‑шэціць; зак., каго-што.
Пакрыць скрозь дзіркамі, прабіць у многіх месцах. Зрашэціць кулямі сцяну. □ — І не шкадую, што вось так мяне зрашэцілі, — вёў рукой па сваім твары [Тарэнта], паказваючы сляды даўніх ран. Галавач.
зрашэ́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зрашэціць.
зрашэ́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зрашэціцца.
2. Зал. да зрашэчваць.
зрашэ́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зрашэціць.
зро́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зрабіць.
зро́днены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зрадніць.