Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гусцяра́, ‑ы, ж.

Прамысловая рыба сямейства карпавых, знешне падобная на ляшча.

гусь, ‑і; Р мн. гусей; ж.

Буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай шыяй, свойская або дзікая. Гусі шэрыя крык узнялі Над ракой ля прыціхлай вярбы. Панчанка. Угары доўгім ланцугом ляцяць дзікія гусі. Гамолка.

•••

Як з гусі вада гл. вада.

гусько́м, прысл.

Разм. Адзін за адным; чарадой. Ішлі гуськом падрыўнікі І след у след ступалі. Бялевіч.

гусяла́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Травяністая расліна сямейства ружакветных з зеленаватымі кветкамі і складчатымі лістамі.

гусяня́ і гусянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня гусі.

гуся́тнік, ‑а, м.

Памяшканне для гусей.

гуся́тніца, ‑ы, ж.

1. Птушніца, якая даглядае гусей.

2. Пасудзіна авальнай формы, у якой смажаць гусей і іншую птушку.

гусяфе́рма, ‑ы, ж.

Ферма, на якой разводзяць гусей.

гуся́ціна, ‑ы, ж.

Гусінае мяса як ежа. Уносіцца прапанова забараніць усім выпускаць гусей са свайго двара. Хочаш есці гусяціну, кармі чараду дома. Кулакоўскі.