Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

водапрыёмны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для прыёму вады.

во́дар, ‑у, м.

Прыемны пах, духмянасць. А ў сне яна бачыла, што дым, з водарам сухога ядлоўцу, ахінуў-агарнуў яе з усіх бакоў. Дубоўка. Халаднаваты ветрык.. прыносіў з сабой.. тонкі водар даспяваючых у калгасным садзе антонавак. Хадкевіч.

водаразбо́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: водаразборная калонка гл. калонка.

водаразда́тчык, ‑а, м.

Прыстасаванне для раздачы вады на жывёльных фермах.

водараспыле́нне, ‑я, н.

Распыленне вады.

водараспыля́льнік, ‑а, м.

Устройства для распылення вады.

водараствара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ўласцівасць растварацца ў вадзе. Водарастваральная плёнка.

во́дарасцевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да водарасцей.

во́дарасці, ‑ей; адз. водарасць, ‑і, ж.

1. Ніжэйшыя споравыя вадзяныя расліны, у якіх адсутнічае падзел на сцябло, ліст і корань.

2. Разм. Расліны, якія жывуць у вадзе. Далей ад берага, на глыбіні чатырох-пяці метраў, відаць густая, высокая водарасць — нібы лес з-пад крыла самалёта. Брыль.

во́дарны, ‑ая, ‑ае.

Пахучы, духмяны. Водарнае паветра. Водарнае рэчыва. □ У лесе сыра. Пасля дажджу пахла прэллю. Ад зямлі, падымалася ўгару густая водарная пара. Асіпенка.