во́гнішча, ‑а, н.
1. Распаленая куча ламачча, дроў; агонь. Каля высокай меднастволай сасны палала вогнішча. Сіняўскі. З’явіліся першыя сем палатак на беразе Дзвіны, вечарамі загараліся вогнішчы, засынаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай і ў змроку плыла.. песня. Грахоўскі.
2. Месца, дзе гарэў агонь. Патух агонь, пра яго ўсе забыліся, толькі белы попел ляжаў на вогнішчы. Чарнышэвіч. Збоку на вогнішчы ледзь-ледзь дымілася галавешка. Кулакоўскі. // Пажарышча. У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчы палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы. Крапіва.
вода... (а таксама вада...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «вада», «водны», напрыклад: водаадліў, водаахоўны, водагаспадарчы, вадасховішча.
водаадво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Спец. Сістэма капаў і збудаванняў для адводу вады.
водаадво́дны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для сцёку вады адкуль‑н. Водаадводныя канавы.
водаадлі́ў, ‑ліву, м.
Спец. Адпампоўванне вады (пераважна падземнай), якая трапляе ў горныя распрацоўкі, катлаваны і пад. Устаноўкі глыбіннага водаадліву.
водаадлі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для адпампоўвання вады. Водаадліўная помпа.
водаадлі́ўшчык, ‑а, м.
Рабочы, які адпампоўвае ваду ў шахтах.
водаахо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для аховы водных рэсурсаў рэк, вадаёмаў.
водаачы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Ачыстка вады.
водаачышча́льнік, ‑а, м.
Спец. Апарат для ачысткі вады; фільтр.