прыча́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прычаліць.
прыча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для прычалу (у 1 знач.), прычальвання. Прычальны канат. Прычальны слуп.
2. Які мае адносіны да прычалу (у 2 знач.). [Лоўгач] абвёў поглядам ускарабачаную ветрам раку, брудныя дошкі прычальных масткоў. Савіцкі.
прычапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
1. Зачапіўшыся, прымацавацца, прыстаць да чаго‑н. Да вопраткі прычапіліся ваўчкі. // перан. Разм. Перадацца каму‑н., прыстаць да каго‑н. (пра якое‑н. адчуванне, стан, хваробу). Усяго.. [Хвашча] трэсла, і ён нават падумаў: ужо ж ці не трасца прычапілася да яго. Лупсякоў. Гэта ж часам і да старога як прычэпіцца сон, дык, здаецца б, не еў, не піў, а толькі б спаў. Сабаленка.
2. перан. Разм. Прыстаць да каго‑н. з надакучлівымі просьбамі, прапановамі і пад. — Чаго ты прычапіўся з гэтым кілішкам гарэлкі да пана? — сказаў хтосьці з мужчын. Пальчэўскі.
3. перан. Разм. Прыдрацца да чаго‑н. Калі Жэнька не крычыць, не муштруе.. [Юрку] — значыць, ён робіць усё як трэба, і ленту нацягвае так, што не прычапіўся б Завішнюк. Пташнікаў.
прычапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., што.
1. Зачапіўшы за што‑н., прывесіць, прымацаваць. Зрабілі браты доўгі пасак з валовых шкур, прычапілі да яго кош. Якімовіч. Віця ўвагнаў у пясок жалезную палку, а канец капронавага троса, які быў наматаны на ёй, прычапіў да Паўлавага пояса. Шыцік. // Разм. Прышпіліць што‑н. да чаго‑н. Калі .. [Язэп] апрануўся, туга зацягнуў рэмень, адзеў на галаву пілотку, прычапіў медалі і два баявых ордэны, дык раптам адчуў сябе дужым, упэўненым і як бы зусім здаровым. Асіпенка.
2. Далучыць, прымацаваць пры дапамозе счэплівання (для руху). «Калі да цягніка прычапіць больш вагонаў, — разважаў Пеця, — дык і грузу можна перавезці больш». Шыловіч. Бавар, пераапрануты ў замасленую палатняную куртку, вывеў з-пад павеці старэнькі задымлены трактар, прычапіў да яго касілку. Ракітны.
3. Разм. Замацаваць за кім‑н., даць каму‑н. (празванне, мянушку і пад.). Ён рабіў справу старанна і дбала, З першай зоркай на працу заўсёды ўставаў. Хтось мянушку яму прычапіў — Грукатайла У адплату за тое, што спаць не даваў. Ляпёшкін.
пры́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Тое, што і прычэпка (у 2, 3 знач.). [Свірыдзёнак] заўсёды знойдзе якую-небудзь прычапку, каб пасмяяцца з старога чалавека. Сабаленка.
прычапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да прычапіцца.
2. Зал. да прычапляць.
прычапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прычапіць.
прычапны́, ‑ая, ‑ое.
Які, не рухаючыся самастойна, прычэпліваецца да чаго‑н. Прычапная веялка. Прычапны вагон. □ Брыгады ўжо мелі па тры-чатыры трактары з багатым камплектам прычапных машын і інвентару. Хадкевіч. Камбайны і іншыя складаныя машыны пастаўлены ў закрытыя памяшканні і пад павеці, прычапны інвентар — на асобнай пляцоўцы. «Звязда».
прычапу́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да прычапурыцца.
прычапуры́цца, ‑пуруся, ‑пурышся, ‑цурыцца; зак.
Разм. Апрануцца лепш, чым звычайна, прывесці сябе ў лепшы выгляд; прыбрацца, прыфранціцца, прыхарашыцца. У лясным лагеры даяркі, пастухі, вартаўнікі прычапурыліся і чакалі таго незвычайнага свята. Сабаленка. Мікітавіч прычапурыўся, прышпіліў на пінжак свой працоўны ордэн. Няхай.