прытапта́цца, ‑топчацца; зак.
Прымяцца ад хады, хаджэння. — Калі і прытопчацца каторае каліўца нагою, дык яго ветрык падыме. Кулакоўскі.
прытапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
Топчучы, прымяць, прыціснуць. Прытаптаць траву. □ Даміра разам з Максімам Шнякам прайшоўся па полі, прытаптаў дрэнна прылёгшыя земляныя скібы. Асіпенка. [Балатніцкі] закурыў люльку, некалькі разоў пацягнуў і выбіў аб пень тытунь, які яшчэ дыміўся, прытаптаў нагою, каб не зрабіць пажару. Гурскі.
прытараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Прывалачы, прывезці, даставіць (што‑н. вялікае, цяжкае). Янка прытарабаніў збан. Лабановіч напіўся. Колас. Самае цяжкае засталося ззаду, бярвенн[е] прытарабанілі ў вёску. Місько.
прытаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.
Разм. Прыцаніцца, прыблізна старгавацца.
прытаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.
Разм. Дамовіцца пра цану, збіраючыся купіць, набыць што‑н. Прытаргаваць хату. Прытаргаваць карову.
прытарго́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прытаргавацца.
2. Зал. да прытаргоўваць.
прытарго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прытаргаваць.
прытармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак., што.
Трохі прыцішыць, эбавіць скорасць руху чаго‑н. Машыніст на ляту злавіў гэты перасцерагальны сігнал і прытармазіў састаў. Васілёнак. Я злёгку прытармазіў шпульку [спінінга] і адчуў некалькі моцных штуршкоў. Ляўданскі. Пад нагамі нешта зачарнела, і, раней чым.. [Алесь] паспеў прытармазіць, лыжы адарваліся ад снегу. Шыцік. Грузавік нечакана і рэзка прытармазіў, павярнуў на абочыну і спыніўся. Брыль.
прытармо́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прытармазіць.
прытарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Абл. Прыпыніцца, прыстаць. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны раскатны рогат. Зарэцкі. І толькі прытарнаваўся я, ногі пад сябе падкурчыў, як адчыніліся дзверы і ўвайшоў рослы такі, над усімі піянерамі большы. Баранавых.