Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прысуджэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысуджаць — прысудзіць.

прысудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго-што.

1. Прыгаварыць да якога‑н. пакарання; вынесці рашэнне (пра суд). Прысудзіць да турэмнага зняволення. □ Нядошлага хлопчыка-сірату панскі суд у гміне прысудзіў да пакарання розгамі. Брыль. З Сурвілам [Гушка] ўжо расквітаўся, суд прысудзіў зараз жа аддаць і доўг і працэнты. Чорны. // Разм. Вынесці судовы прыгавор аб перадачы каго‑, чаго‑н. каму‑н. — Суд хату мне прысудзіў, бо сын са мною застаецца. Чорны.

2. Вынесці рашэнне аб прысваенні, уручэнні каму‑н. чаго‑н. (узнагароды, звання і інш.). Прысудзіць Дзяржаўную прэмію. □ Абедзеюм [брыгадам] можна было прысудзіць першае месца, але ў брыгадзе Данілюка ў апошні час назіраліся выпадкі недысцыплінаванасці, дык таму ёй прысуджаецца другое месца. Гаўрылкін. Міколу прысудзілі самую вышэйшую прэмію — патэфон. Навуменка.

прысука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і ‑сучуся, ‑сучашся, ‑сучацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прымацавацца, далучыцца шляхам сукання. Нітка добра прысукалася.

2. перан. Разм. Прывязацца, прычапіцца, прыдрацца. — Прысукаўся аканом з двара, што я капу панскага ячменю ўкраў. Грахоўскі.

прысука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑суча; зак., што.

Сукаючы, прымацаваць, далучыць. Прысукаць нітку. □ Калі парвецца нітка, трэба імгненна прысукаць, каб яна роўна клалася на пачатак. «Звязда».

прысу́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысукваць — прысукаць.

прысу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прысукацца.

2. Зал. да прысукваць.

прысу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысукаць.

прысуніма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прысуняцца.

2. Зал. да прысунімаць.

прысуніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысуняць.

прысу́нуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прысунуць.