Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узнагаро́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. узнагароджваць — узнагародзіць.

узнагаро́джвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узнагародзіцца.

2. Зал. да узнагароджваць.

узнагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узнагародзіць.

узнагаро́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Аплаціцца, кампенсавацца.

узнагаро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што чым.

1. Даць узнагароду каму‑н. Узнагародзіць ордэнам. Узнагародзіць дыпломам першай ступені. □ Аўгінню ўзнагародзілі Ганаровай граматай райкома камсамола. Кірэйчык. [Цар:] — Вылечыш [коней] — узнагароджу, не вылечыш — ласкі ад мяне не чакай. Якімовіч. // перан. Выказаць удзячнасцю адабрэнне; адплаціць належным чынам. [Аркестр народных інструментаў], таксама як і хор, гледачы ўзнагародзілі доўгімі і бурнымі воплескамі. Ляўданскі.

2. перан. Надзяліць чым‑н., абдарыць. Нам дзень Кастрычніка, як воля, дарагі. Узнагародзіў нас ён лёсам шчасным. Астрэйка.

узнагаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўзнагароды. Узнагародны ліст.

2. у знач. наз. узнагаро́дныя, ‑ых. Грошы, якія даюцца як узнагарода.

узнаўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узнаўляць — узнавіць.

2. У эканоміцы — пастаяннае паўтарэнне, бесперапыннае аднаўленне працэсу вытворчасці. Простае ўзнаўленне. Расшыранае ўзнаўленне.

узнаўле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для ўзнаўлення; звязаны з узнаўленнем. Узнаўленчы перыяд.

узнаўля́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто што‑н. узнаўляе.

2. Рэчыва, з дапамогай якога адбываецца рэакцыя ўзнаўлення (саставу, колеру і пад.). Узнаўляльнік для валасоў.

узнаўля́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да узнаўляльнік (у 1 знач.).