Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прырабо́так, ‑тку, м.

Дадатковы, пабочны заработак. Вось паеду дадому, спраўлю добры гарнітур .. — Чаму ж дома, а не тут? — Стаўка, брат, малаватая, а прыработку не маю. Кулакоўскі.

прыраза́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыразаць.

прыраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прырэзаць.

прыразны́, ‑ая, ‑ое.

Далучаны да чаго‑н. шляхам межавання, прырэзкі. Прыразныя землі.

прыра́іць, ‑раю, ‑раіш, ‑раіць; зак., каго-што і з інф.

Разм. Даць параду, параіць. Прыраіць хвораму марскі курорт.

прыраста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прырастаць — прырасці (у 1, 3 знач.).

прыраста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прырасці.

прырасці́ ‑расту, ‑расцеш, ‑расце; ‑расцём, ‑расцяце; пр. прырос, ‑расла, ‑ло; зак.

1. Зросшыся з чым‑н., утварыць адно цэлае; прыжыцца. Прышчэп прырос. □ Пяць груш і яблынь пасадзілі Мы ў гонар дружбы і любві. І пастаялі ў задуменні, І пажадалі без прамоў, Каб прырасло мацней карэнне, Як наша прырасла любоў. Панчанка. // перан. Моцна прывыкнуць, прывязацца да чаго‑н. — Прырасла ты, Наташа, да свайго гэтага агарода моцна, а парваць з ім усё ж давядзецца. Асіпенка. [Ксавэру Блецьку] ужо цяжка было на старасці год выбівацца з той каляіны, да якой прырос за доўгія гады. Чорны.

2. перан. Шчыльна прыстаць да чаго‑н., застацца на месцы, стаць нерухомым. Ульяна ўстала з ложка, падышла да стала, дзе, расставіўшы ногі ў чорных валёнках-бурках, прырос да падлогі дзед Тодар. Пташнікаў. Той бедны дзяцел да сука прырос, аж па спіне прайшоў мароз. Дубоўка.

3. Разм. Павялічыцца ў колькасці, у памерах. Толькі за сем месяцаў з ліменскіх лясоў вывезена шаснаццаць тысяч кубаметраў драўніны, у паўтара раза больш, чым за год прырасце. Карамазаў.

прырасці́ць, ‑рашчу, ‑росціш, ‑росціць; зак., што.

1. Даць магчымасць прырасці, прыжыцца. Прырасціць галінку.

2. Спец. Далучыць нарошчваючы.

прыраўнава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыраўнаваць ​1.