Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыпы́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыпыліць (у 1, 2 знач.).

2. Пакрыты тонкім слоем пылу. Міканор быў перад Глушаком: у картовым мятым пінжачку, віслым галіфэ, у прыпыленых ботах. Мележ. [Бусляня], жаўтаротае і безгаловае, сядзела ў прыпыленым драсёне .. каля пешаходнай сцежкі. Кулакоўскі.

прыпылі́цца, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.

Пакрыцца тонкім слоем пылу. Пабялелі і Германавы вейкі. Можа прыпыліліся пылам. Даніленка.

прыпылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.

1. каго-што. Пакрыць тонкім слоем пылу.

2. што. Спец. Прысылаць чым‑н. пылападобным.

3. Разм. Прыехаць, прыбыць куды‑н. — Ого! Таксі ля хаты. Хто ж там прыпыліў? Савіцкі.

прыпы́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыпыліцца.

2. Зал. да прыпыльваць (гл. прыпыліць у 1, 2 знач.).

прыпы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпыліць.

прыпы́нак, ‑нку, м.

1. Часовы перапынак у якім‑н. дзеянні, часовае спыненне чаго‑н. Пасля таго як батальён Аляксея выбіў гітлераўцаў з Кальварыі, брыгада зрабіла прыпынак. Мележ. І зноў шалёны тэмп танца, і зноў кароткі прыпынак, і зноў шалёны тэмп. Асіпенка. Дзяўчына скача без прыпынку, Як на патэльню ўзышла. Броўка.

2. Месца, дзе прыпыняецца трамвай, аўтобус, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў. Прыпынак таксі. □ На Прывакзальнай плошчы было людна: нядаўна, відаць, прыйшоў прыгарадны цягнік, і ад вакзала да трамвайнага прыпынку валам валілі людзі. Адамчык. — Сядайце на першы нумар трамвая, прыпынак ля Дома друку! — бойка адказаў міліцыянер і казырнуў Гашы. Стаховіч. Машына павольна пакацілася да слупа са знакам прыпынку. Янкоўскі. // Разм. Адлегласць паміж двума найбліжэйшымі пунктамі, дзе прыпыняецца трамвай, аўтобус, поезд і пад. У Мінску Андрэй правёў цётку Марыну да тралейбуса і нават праехаў з ёй два прыпынкі. Скрыпка.

3. Месца, якое можа быць або з’яўляецца прыстанішчам, прытулкам для каго‑н. Шмат вёсак і гаспадароў абышоў Пракоп, але прыпынку ўсё не знаходзілася. Колас. [Кандрат Яцук] уцёк ад крывавых рук, якія шукалі яго — партызанскага бацьку, — не даючы прыпынку ў роднай вёсцы. Брыль.

•••

Знакі прыпынку гл. знак.

прыпы́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыпынку, прызначаны для прыпынення, прыпынку. Прыпыначны пункт. Прыпыначны механізм.

прыпыне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпыняць — прыпыніць.

прыпы́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыпыніць.

прыпыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.

1. Спыніцца, затрымацца на некаторы час, ненадоўга. Не даходзячы з паўкіламетра якога да вёскі, ён прыпыніўся і прыслухаўся, ці не чуваць чаго. Чорны. Хлопцы прыпыніліся нарадзіцца, як ісці к лесу — ці праз папар, ці загнуць на пасеку, у бок Масткоў. Гартны. Першая [падвода] прыпынілася і стала чакаць астатніх, пакуль падцягнуцца. Васілеўская. // Спыніць свой рух. Цягнік прыпыніўся на глухім паўстанку. Пянкрат.

2. Спыніцца (пра ход, развіццё і пад.). Раптам сівы дзед Змарыўся: Столькі год — не да пацех. Хоць і танец Прыпыніўся, Не сціхае У хаце смех. Дзеружынскі. І жыццё прыпынілася ў дрэве, Бо ўжо сонца рабіну не грэе. Журба.

3. Часова спыніцца дзе‑н., знайсці прыпынак дзе‑н. Таўлай з сям’ёю прыпыніўся ў тым самым сасняку, у адным з зялёных салдацкіх баракаў. Брыль. Як яна маецца, дзе прыпынілася, дзядзька Харытон не ведае. Бажко.