прыпі́ска, ‑і, ДМ прыпісцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпісаць (у 1, 2 знач.) і прыпісацца.
2. Р мн. ‑сак. Тое, што прыпісана да чаго‑н., дададзена да чаго‑н., раней напісанага. У канцы апошняга ліста была Людзіна прыпіска: «Я прачытала. Я столькі перажыла, столькі зразумела...» Дуброўскі. Тады я здолею адправіць .. [пісьмо] назад, зрабіўшы адпаведную прыпіску наконт таго, чаму так здарылася, што яно распячатанае. Васілёнак. // Фальшывыя звесткі, прыпісаныя да афіцыйнага дакумента з карыслівай мэтай. Але рабочаму чалавеку нашы прыпіскі не патрэбныя. Шыцік.
прыпісні́к, ‑а, м.
Разм. Асоба, прыпісаная да пэўнага ваенкамата, ваеннага пункта і пад. У часцях было шмат прыпіснікоў, іх мала хто ведаў без спісаў. Няхай.
прыпісны́, ‑ая, ‑ое.
1. Прылічаны, прыпісаны куды‑н. Прыпісное сяло. Прыпісныя лугі.
2. Які праводзіць прыпіску. Прыпісны пункт.
•••
Прыпісныя сяляне гл. селянін.
прыпла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыплачваць — прыплаціць.
2. Тое, што прыплачана. Вялікая прыплата.
прыплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што.
Заплаціць у дадатак, звыш якой‑н. платы.
прыпла́ч, ‑у, м.
Разм. Ноткі, адценне плачу ў голасе. — І дурэй тут з вамі! — з прыплачам крычыць Ніна. — Узялі мне дзіця пабудзілі!.. Брыль.
прыпла́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыплаціць.
прыпла́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыплачваць — прыплаціць.
прыпла́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыплачваць.
прыпла́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыплаціць.