прагалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; зак., што.
1. Выгаліць якое‑н. Месца.
2. Галіць некаторы час.
прагамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.
Разм. Гаманіць некаторы час. Па ўсяму ўжо краю Вершы іх хадзілі. А яны за чаем Ноч прагаманілі. Прыходзька.
прагандлява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
Панесці страты, разарыцца ад гандлю. [Астапчык:] — Ні Павалковіч, ні яго бацька на зямлі па-сапраўднаму, па-сялянску не працавалі. Дзед быў нават заможны гандляр. Бацька любіў гарэліцу і прагандляваўся. Машара.
прагандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
1. каго-што. Панесці страты гандлюючы; прагандлявацца.
2. чым і без дап. Гандляваць некаторы час. [Сяргея] пакінулі ў спакоі, і ён прагандляваў да самай вайны. Лынькоў.
праганя́цца 1, ‑яецца; незак.
Зал. да праганяць 1.
праганя́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Ганяцца за кім‑, чым‑н. некаторы час.
праганя́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прагнаць.
праганя́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што і без дап.
Ганяць некаторы час.
прагарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Гараваць некаторы час. Прагараваўшы ўсю ноч у роздумах і душэўных супярэчнасцях, хлопец заснуў толькі пад раніцу і прачнуўся позна. Кулакоўскі.
прагара́ць, ‑ае.
Незак. да прагарэць (у 1, 2 і 3 знач.).
прага́рваць, ‑ае.
Незак. да прагарэць (у 1, 2 і 3 знач.).
прагарла́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Разм. Тое, што і прагарлапаніць. Ужо даўно прагарланіў у Пышкавічах разбойны певень, пачало ўсходзіць сонца, сабраліся на штодзённы ранішні нарад брыгадзіры, а Карніцкі ўсё не выходзіў з зямлянкі. Паслядовіч.