Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фі́ніш, ‑у, м.

1. Заключная частка спартыўнага спаборніцтва на хуткасць. Фініш заегу.

2. Канечны пункт спартыўнага спаборніцтва, а таксама (у скачках) невялікая адлегласць перад такім пунктам. Да фінішу заставалася не больш ста метраў, калі я пачуў ззаду тэпанне босых ног. Пінчук.

[Англ. finish.]

фінішава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фінішаваць.

фінішава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак. і незак.

Прыйсці (прыходзіць) да фінішу (у 2 знач.). // Завяршыцца, закончыцца. Фінішавала Усесаюзная шматдзённая веласіпедная гонка.

фі́нішны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фінішу. Фінішная стужка. Выйсці на фінішную прамую.

фінішо́р, ‑а, м.

Спартсмен (лыжнік, веласіпедыст і інш.), які асабліва хутка праходзіць канечны адрэзак шляху.

[Англ. finish — заканчэнне.]

фі́нішэр, ‑а, м.

Спец.

1. Машына для ўшчыльнення і апрацоўкі цэментна-бетоннага пакрыцця дарогі, аэрадрома і пад.

2. Асоба на лётным полі, якая дае сігнал аб заканчэнні палёту.

фі́нка 1,

гл. фіны.

фі́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разм. Тое, што і фінскі нож. [Бярозін] убачыў, як збялелы Тамілін, стоячы на каленях, разразаў фінкай рукаў і крывіўся ад болю. Шчарбатаў.

2. Круглая шапка з футравым адкладным аколышкам. З-пад нахлабучанае фінкі .. [чалавек] паднімаў пару невыразныя ў змроку вачэй. Гартны.

3. Паўночная парода коней, пашыраная ў Фінляндыі.

4. Лёгкая шлюпка з вострай формай носа і кармы.

фі́нка 3, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і фіна.

фінля́ндзец,

гл. фінляндцы.

фінля́ндка,

гл. фінляндцы.

фінля́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Фінляндыі, фінляндцаў, які належыць, уласцівы ім. Фінляндскія лясы. // Зроблены ў Фінляндыі. Фінляндскі параход.