узрыўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ўзрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўныя работы. // Які служыць для ўзрывання, узрыву (у 1, 2 знач.). Узрыўная машына.
2. Які з’яўляецца вынікам узрыву (у 1 знач.). Узрыўной хваляй была перакулена большасць вагонаў эшалона. Лынькоў.
узрыўча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Выбуховае рэчыва. Дзяўчаты шчасліва вярталіся, прыносячы з-за Дняпра .. новыя шашкі ўзрыўчаткі. Брыль. Згадаю я ўсіх вас пайменна, Для кожнага слова знайду, З кім лавы бурылі адменна, Крышылі ўзрыўчаткай руду. Звонак.
узрыхле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узрыхляць — узрыхліць.
узры́хлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узрыхліць.
узрыхлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Зрабіць рыхлым, разрыхліць. [Маня] ўзрыхліла зямлю, падсыпаўшы ў яе попелу, пракапала неглыбокую ямку і пасадзіла туды сваю скараспелку. Якімовіч.
узрыхля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да узрыхляць.
узрыхля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да узрыхліць.
узры́ць, ‑рые; зак., што.
Разрыць зямлю лычом (пра жывёл). // Падрываючы, падкопваючы, ускінуць. Трэці выбух узрыў лугавую макрэчу якраз на .. дарозе ў лес. Брыль.