Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узды́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уздыбіць.

узды́блівацца, ‑аецца.

Незак. да уздыбіцца.

узды́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уздыбіць.

узды́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздымаць — узняць і уздымацца — узняцца.

2. Рост, развіццё чаго‑н. Прамысловы ўздым. Гаспадарчы ўздым.

3. Натхненне, прыліў энергіі. Творчы ўздым. Працоўны ўздым. □ Андрэй доўга не можа супакоіцца, ён адчувае вялікі душэўны ўздым. Хромчанка.

4. Участак дарогі, які падымаецца ўверх. [Люся], маленькая, з цёмна-русявымі завіткамі, .. ішла па роўным схіле камяністага ўзгорка, на ўздым. Навуменка.

уздыма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздымаць — узняць, уздымацца — узняцца.

уздыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узняцца.

2. Зал. да уздымаць.

уздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узняць.

узды́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прасякнуты ўздымам. Грамадою валодаў бойкі, уздымны настрой. Гартны. Вочы бліснулі ўздымнай радасцю і ўраз стухлі. Мурашка. [Зося] устрапянулася ад прыліву новага ўздымнага і моцнага пачуцця. Чорны.

узды́х, ‑у, м.

Узмоцненае ўдыханне і выдыханне паветра. Грудзі .. [чалавека] хадзілі ўбакі, здавалася, ён прысядаў пры кожным сваім выдыху і ўздыху. Чорны. З горла .. [дзяўчыны] вырваўся ўздых, затым вада. Маўр. // Глыбокі ўдых і выдых як выраз смутку, развагі і пад. пачуццяў. Ганька з уздыхам успамінае маму: вось у яе ўжо была чысціня дык чысціня... Васілевіч. Рыгор так і не разабраўся, што азначаў гэты .. ўздых [Валі]: ці згоду з ім, ці адказ на нейкую сваю думку. Арабей. / у перан. ужыв. Наводшыбе непрыязна цямнеў лес, маўкліва і насцярожана глядзелі на .. [Лену] расчыненыя вокны хат, а здалёк даносіліся цяжкія ўздыхі возера. Ваданосаў.

•••

Да апошняга ўздыху — да самай смерці, да канца жыцця.

узды́хавіна, ‑ы, ж.

Разм. Месца на целе, дзе паўкружжам канчаюцца рэбры.