Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узго́рыстасць, ‑і, ж.

Наяўнасць узгоркаў дзе‑н. Мясцовасць тут была вышэйшая, узгорыстасць гусцейшая. Чорны.

узго́рысты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты ўзгоркамі, з вялікай колькасцю ўзгоркаў. Узгорысты востраў. Узгорысты рэльеф. □ Праскочылі Прыпяць, праскочылі ўтульны ўзгорысты Мазыр. Караткевіч. Хочацца вось так, дыхаючы на ўсе грудзі, ісці прасёлкавай дарогай, глядзець на лес, па ўзгорыстае шэрае поле. Навуменка.

узграба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да узгрэбціся, узграбціся.

узграбці́ся,

гл. узгрэбціся.

узгрува́сціць, ‑вашчу, ‑васціш, ‑васціць; зак., што.

З цяжкасцю, з намаганнямі, бязладна ўскласці што‑н. грувасткае на верх чаго‑н. або на што‑н. высокае. Узгрувасціць мэблю на машыну.

узгрува́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узгрувасціць.

узгрува́шчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да узгрувашчваць.

узгрува́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узгрувасціць.

узгру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. да узгрузіць.

узгру́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узгрузіць.