узварушы́цца, ‑рушуся, ‑рушышся, ‑рушыцца; зак.
1. Пачаць варушыцца, рухацца. Узварушыўся мурашнік.
2. перан. Разм. Выйсці са стану вяласці; расшавяліцца. У адну раніцу, яшчэ халаднаватыя поцемкам, Курані ўзварушыліся, захадзіліся адным клопатам, — на балота, касіць! Мележ. // Абудзіцца, ажыць. Успаміны ўзварушыліся ў душы.
узварушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., каго-што.
1. Злёгку паварушыць; разварушыць. Узварушыць зямлю вакол дрэва. Вецер узварушыў салому на страсе. □ Шыхта змерзлася, яе трэба моцна біць ломам — тады толькі ўзварушыш. Савіцкі. // Заставіць паварушыцца, ускалыхнуцца. З разгону [ветрык] узварушыў хмызняк. Смагаровіч.
2. перан. Разм. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці, расшавяліць; узняць. Узварушыць народ. □ Першы нумар «Ленінскага засеву», вывешаны на сцяне хаты-чытальні, узварушыў Затонне. Колас. [Алесь:] Памятаеш, як мы ўсё мястэчка ўзварушылі на перамер зямлі. Чорны. Зала нібы ажыла, жывыя чалавечыя пачуцці, думкі, страсці ўскалыхнулі, узварушылі сонную застоеную цішыню. Лынькоў. // Абудзіць, ажывіць. Узварушыць успаміны. Узварушыць у памяці старонкі мінулага.
3. перан. Разм. Выклікаць спачуванне, хваляванне; узрушыць. Манг здзівіўся і занепакоіўся. Такія слёзы, такі адчай ўзварушылі яго. Маўр. Галену навіна гэтая ўзварушыла вельмі. Чорны.
узвар’ява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узвар’яваць.
узвар’ява́цца, ‑р’ююся, ‑р’юешся, ‑р’юецца; зак.
Вельмі расхвалявацца, разгневацца.
узвар’ява́ць, ‑р’юю, ‑р’юеш, ‑р’юе; зак., каго.
Вельмі ўсхваляваць, разгадваць.
узве́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узвесці.
узве́зены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узвезці.
узве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. узвёз, ‑везла; заг. узвязі; зак., каго-што.
Завезці, прывезці наверх, па паверхню чаго‑н. Узвезці калёсы на пагорак. Узвезці воз на плыт. □ Буланы, дробна ступаючы нагамі, узвёз іх [Зазыбу з Марыляй] на высокі бераг. Чыгрынаў.
узве́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узвеяцца.
2. Зал. да узвейваць.
узве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узвеяць (у 1 знач.).