рыбападо́бныя, ‑ых.
Ніжэйшыя водныя пазваночныя жывёліны, якія амаль вымерлі (у сучаснай фауне да іх адносяцца толькі міксіны і міногі).
рыбападо́бныя, ‑ых.
Ніжэйшыя водныя пазваночныя жывёліны, якія амаль вымерлі (у сучаснай фауне да іх адносяцца толькі міксіны і міногі).
рыбапраду́кты, ‑аў;
Рыбныя прадукты.
рыбапрадукцы́йнасць, ‑і,
Здольнасць даваць рыбную прадукцыю, забяспечваць улоў рыбы.
рыбапрамысло́васць, ‑і,
Галіна харчовай прамысловасць якая займаецца здабычай, апрацоўкай рыбы, ракападобных і інш.
рыбапрамысло́вец, ‑лоўца,
Уладальнік рыбапрамысловага прадпрыемства, рыбных промыслаў.
рыбапрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да здабычы, апрацоўкі рыбы, ракападобных і інш., прыгатавання прадуктаў з іх і пад.
рыбапрапускны́, ‑ая, ‑ое.
Прызначаны для пропуску рыбы з ніжняга б’ефа гідравузла ў верхні, галоўным чынам у перыяд яе нераставай міграцыі.
рыбапро́мыславы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыбнага промыслу.
рыбапрыёмны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для прыёму вылаўленай рыбы.
рыбаразвядзе́нне, ‑я,
Развядзенне рыбы штучным шляхам.