клінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuклінападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму, выгляд кліна.
клі́напіс, ‑у,
1. Спосаб пісьма старажытных народаў Пярэдняй Азіі, клінападобныя знакі якога наносілі на гліну або камень.
2. Тэкст, напісаны клінапісам.
клінапі́сны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены клінапісам.
клі́ніка, ‑і,
Бальнічная ўстанова, у якой лячэнне хворых спалучаецца з навукова-даследчай і вучэбна-выкладчыцкай работай.
[Ад грэч. klinkē — лячэнне.]
клініцы́ст, ‑а,
Урач, які працуе ў клініцы і, акрамя лячэння хворых, займаецца навукова-даследчай работай.
кліні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да клінікі.
•••
клі́нкер, ‑у,
1. Вельмі моцная цэгла, якая не ўбірае вільгаці і ідзе на машчэнне дарог, для насцілу падлогі ў прамысловых будынках і пад.
2. Абпаленая да спякання цэментная сыравіна ў выглядзе цвёрдых кускоў.
[Англ. clinker.]
клінкерава́цца, ‑руецца;
клінкерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Абпальваннем ператвараць у клінкер.