амары́лісавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да амарылісу.
2. у знач. наз. амары́лісавыя, ‑ых. Сямейства шматгадовых цыбульных раслін.
ама́тар, ‑а, м.
1. Ахвотнік да чаго‑н. Аматар на выдумкі. Аматар музыкі. □ [Прыборны] быў вялікі аматар усяго над звычайнага, прыгодніцкага. Шамякін.
2. Той, хто займаецца чым‑н. не як прафесіянал; любіцель. Рыбалоў-аматар. □ Гэта будуць свае, калгасныя артыстычныя кадры з досыць высокай кваліфікацыяй. Цяжка сказаць, хто яны: аматары ці прафесіяналы? Дуброўскі.
[Фр. amateur ад лац. amator.]
ама́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да аматар.
ама́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аматара, аматараў. Аматарскі спектакль.
ама́тарства, ‑а, н.
Занятак аматара, аматараў.
амафо́ны, ‑аў; адз. амафон, ‑а, м.
Спец. Словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае напісанне (плод і плот).
[Ад грэч. honós — аднолькавы і phōnē — гук.]
а́мба,
Разм. Ужываецца ў значэнні «усё», «канец», «смерць». [Зёлкін:] Пеця... ты яшчэ нічога не чуў пра нашага Чарнавуса? Амба... Крапіва. [Скакун:] Жыве чалавек і раптам не стала чалавека, амба, каюк. Гурскі.
амбара́с, ‑у, м.
Уст. Клопаты, турботы, непакой. Колькі амбарасу Каля гэтай справы! Крапіва.
[Фр. embarras.]
амбі́тны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і амбіцыйны. Пісар жа быў таўстаморды; амбітны, уладалюбны. Гарэцкі.
амбіцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Поўны амбіцыі, з амбіцыяй. Амбіцыйная заява.