Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыпа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпарваць — прыпарыць.

прыпа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпарыць.

прыпа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыпарваць — прыпарыць (у 1 знач.).

2. Якое‑н. рэчыва, вадкае або цестападобнае, якое прыкладваецца гарачым да хворага месца. Маці яму і банькі ставіла і гарачыя прыпаркі рабіла, шкіпінарам націрала яго, а Лёньку з кожным днём усё больш і больш займала дух. Гроднеў.

3. перан. Разм. Лупцоўка; наганяй. — Ну і дасць жа табе бацька прыпарку, як раскажу. Пташнікаў.

•••

Як мёртваму прыпарка (паможа) — аб тым, што не можа дапамагчы, прынесці карысці.

прыпа́рніца, ‑ы, ж.

Абл. Перыяд найбольш напружанай працы, прыпар. — Так працавалі толькі ў прыпарніцу, а яны [калгаснікі] і цяпер узяліся. Броўка.

прыпа́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыпару, з’яўляецца прыпарам. Была душная прыпарная цішыня. Самуйлёнак. Сніць, мусіць, прыпарны дзень свой палетак, Жніўную песню — высокае жыта. Калачынскі.

прыпару́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыпарушыць.

прыпару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпарушыць.

прыпарушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., што.

Тое, што і прыцерушыць (у 2 знач.). Снег прыпарушыў дарогу.

прыпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Сагрэць чым‑н. гарачым і вільготным. Прыпарыць нарыў. Прыпарыць нагу.

2. Моцна прыпячы. Ёй [расе] шаптаў лазовы куст надрэчны: «Што блішчыш?.. Твой лёс недаўгавечны, Ледзьве сонца горача прыпарыць, Знікнеш ты, празрыстая, ў абшары...» Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Прайшлі дажджы, прыпарыла. Бялевіч.

прыпа́с, ‑у, м.

1. Тое, што прыпасена; прыпасы. З вялікаю і незразумелаю асалодаю.. [Іван і Джулія] праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу. Быкаў. Але што той гурок, ці цыбуля, ці квас? Беднаваты тады быў у хаце прыпас. Арочка.

2. Сродак самаабароны (зброя і пад.). Напралом прывык ён перці, Хай жа прэ насустрач смерці, — Для гасцей такіх у нас Падрыхтаваны прыпас. Крапіва. Трэба бегчы ў леснічоўку, Браць прыпас і гнацца зноўку [за ваўком]. Калачынскі.

•••

Агнястрэльны прыпас — тое, што і агнястрэльныя прыпасы (гл. прыпасы ў 2 знач.).