прыні́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прынізіць.
2. у знач. прым. Уніжаны, зняважаны. [Махнач] стаяў перад сакратаром з вінаватым выглядам, пасаромлены, прыніжаны. Шамякін. Сын узяў .. [бацьку] за плечы, сціснуў, быццам жалезнымі абцугамі, і пасадзіў на ложак — абмяклага, прыніжанага, разбітага горам і крыўдай. Каршукоў. // Які выказвае пакорлівасць. Прыніжаны выгляд.
3. у знач. прым. Бяспраўны, зняважлівы. Прыніжанае становішча.
прыніжа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прынізіцца.
2. Зал. да прыніжаць.
прыніжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прынізіць.
прыніжэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыніжаць — прынізіць і стан паводле знач. дзеясл. прыніжацца — прынізіцца.
2. Тое, што прыніжае чалавека, яго годнасць. [Вера] просіць прыйсці на старое месца, а першай гадзіне дня, калі .. [Мікалай] не лічыць гэтага прыніжэннем для сябе. Дамашэвіч.
прыні́зіцца, ‑ніжуся, ‑нізішся, ‑нізіцца; зак.
1. Зрабіцца меншым, ніжэйшым. Двор Сузонаў быў усё гэткім жа, як тры гады таму назад, але хата яшчэ больш прынізілася да зямлі. Галавач.
2. Унізіць сябе перад кім‑н. Гэты чалавек ніколі не прынізіцца.
прыні́зіць, ‑ніжу, ‑нізіш, ‑нізіць; зак., каго-што.
1. Паставіць у зневажальнае становішча. [Мікітава] рашучая хада і выраз твару ясна казалі, што ён надумаўся зрабіць нешта такое, што павінна стварыць моцнае ўражанне і прынізіць тых, хто быў не згодзен з ім. Колас. [Міхал Сцяпанавіч:] — Мне вельмі балюча было глядзець і слухаць тое, як .. [Генадзь] гатовы быў плявузгаць на цябе абы-што, каб толькі прынізіць цябе і хоць на вяршок узвысіцца самому. Сабаленка. [Зыбіну] здавалася, што такая, як ён баяўся ў думках, шкалярская цікаўнасць прынізіць яго перад рабочымі, і ён стараўся ўдаваць з сябе чалавека заклапочанага, хмурнага. Мележ.
2. Зменшыць, знізіць (значэнне, ролю каго‑, чаго‑н.). Цяжка яму, Алесю, будзе, калі Адам Лаўрэнавіч падумае, што ўсё гэта падладжана знарок, каб прынізіць яго, Пыльца, аўтарытэт. Шамякін.
3. Пазбавіць узвышанасці, уздыму. Прынізіць настрой.
прыніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пры нікнуць.
прыні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Прыціснуцца, прыпасці да каго‑, чаго‑н. Страпянуўся Міколка, удыхнуў паветра глыбей і, упаўшы на калені, прынік да маці. Лынькоў. За акном пачуліся крокі і зараз жа знаёмы Зосін тварык прынік да шыбы. Лупсякоў.
2. перан. Разм. Прыціхнуць, страціць бадзёрасць. [Ліпачка] яшчэ больш прынікла, сцішылася. Сабаленка. [Яўхім:] — Ды і Сафрон трохі прынік — прыглядваўся, ці па нораву жонцы яго разбойная жытка. Ракітны.
прынітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Злучыць пры дапамозе нітоў. Прыставаць адзін шчыт да другога.
прыніто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прынітаваць.