Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прымо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымачыць.

прымо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прымачыць (у 2 знач.).

2. Лекавая вадкасць, якой замочваюць вату, марлю і пад. для прыкладвання да хворага месца. Свінцовая прымочка. □ Чорны валасаты дзед .. клаў ..[Юрыю] на галаву прымочкі, штогадзіны прыносіў піць. Навуменка.

прымо́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прымасціць.

прымо́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымошчваць — прымасціць і прымошчвацца — прымасціцца.

прымо́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прымасціцца.

2. Зал. да прымошчваць.

прымо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прымасціць.

прымро́іцца, ‑мроюся, ‑мроішся, ‑мроіцца; зак.

1. Уявіцца ў марах. Плывуць, як човен, сані. «Нібы ракою ў Астрахань», — прымроілася Ані. Вялюгін.

2. Прысніцца. Як добра, што можа такая сустрэча прымроіцца толькі ў сне! А. Вольскі.

прымру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Абл. Прыжмурыць (вочы). Так пасля добрага грыбнога дня, як толькі прымружыш вочы, мрояцца чорнагаловыя крамяныя баравічкі. Сіпакоў.

прымудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм. Прыдумаць што‑н. новае, мудрагелістае.

прымудры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Злаўчыцца, змагчы зрабіць што‑н. Кастусь у запечку стхарыўся, Абуцца ў лапці прымудрыўся. Колас.