прылаўча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да прылаўчыцца.
прылаўчы́цца, ‑лаўчуся, ‑лаўчышся, ‑лаўчыцца; зак.
Разм. Асвоіўшыся, набыць навык, спрыт у чым‑н.; прыстасавацца. Пачаў [Лёнька] тачкі з растворам адвозіць. Канечне, цяжка было. Іншы раз на паўдарозе абарочваў якую, але з цягам часу прылаўчыўся. Гроднеў. Крыху замінала вінтоўка, але скора [Сяргей] прылаўчыўся паўзці з вінтоўкаю. Колас. // Злаўчыцца. Сапёр, прылаўчыўшыся і падхапіўшы адной рукой камісара, перацягнуў яго ў густы арэшнік. Лынькоў.
прыла́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прылашчыць.
прыла́шчыцца, ‑лашчуся, ‑лашчышся, ‑лашчыцца; зак.
Праявіць ласку, пяшчоту да каго‑н.; з пяшчотай прыціснуцца, прыгарнуцца да каго‑, чаго‑н. Так выразна відаць былі зубчыкі лісця па цёмным небе, што хацелася пацягнуцца да іх рукой, дакрануцца да іх, прылашчыцца гарачай шчакой. Лынькоў. [Нэля:] — Да цябе ніколі прылашчыцца нельга. То ты на дзяжурства спяшаешся, то вапнай па самыя вушы заляпаны. Асіпенка.
прыла́шчыць, ‑лашчу, ‑лашчыш, ‑лашчыць; зак., каго.
1. Праявіць ласку, пяшчоту ў адносінах да каго‑н. Заўважае часам Аляксандра Пятроўна ў вачах Марынкі такую засмучанасць, што хочацца прытуліць яе да сябе, прылашчыць, як роднае дзіця. Каршукоў. [Жэнька] папракнуў сябе, што вельмі рэдка бачыць Ленку і ніколі не прылашчыў сіраціну. Шамякін.
2. Ласкавымі, пяшчотнымі адносінамі прыцягнуць, прывабіць да сябе. Рыгор не прывык скарацца. Яго, мабыць, немагчыма чым-небудзь прылашчыць, каб пасля прымусіць «скакаць пад сваю дудку». Сабалеўскі.
прылга́ць, ‑лгу, ‑лжэш, ‑лжэ; ‑лжом, ‑лжаце; зак.
Сказаць няпраўду; прыманіць. Размове б і канец, але раптоўна збоку Нячысцік тут прынёс Сароку. А тая ж збрэша уваччу, У сто разоў прылжэ к таму, што чула. Корбан.
прыле́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прылягае да чаго‑н., мяжуецца з чым‑н. Прылеглыя землі. Прылеглыя астравы. □ Прылеглая да станцыі вуліца вызначаецца прыгажэйшай забудовай і планіроўкай. Навуменка.
2. У матэматыцы — які прымыкае; сумежны. Прылеглы вугал.
3. Які сапсаваўся ад доўгага ляжання. Прылеглая мука.
прыле́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. прылёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. прыляж; зак.
1. Легчы на кароткі час. Пакуль маці гатавала снедаць, Андрэй прылёг адпачыць. Чарнышэвіч. Максім зноў заняў сваю варту, а дзед Талаш і Мартын Рыль прыляглі не раздзяючыся. Колас. // Хаваючыся, прыняць ляжачае становішча. [Мінёры], толькі дабегшы да першых кустоў прылеска.., прылеглі. Брыль. Мікола ціха прылёг на сухі грудок, за густым альховым кустом, і стаіўся. Краўчанка.
2. Прытуліцца, прыціснуцца да чаго‑н. Гукамер [доктар] прыклаў да вуха, Да грудзей прылёг, паслухаў, Праяснілася чало: Сэрца біцца пачало. Крапіва.
3. Шчыльна прыстаць. Сукенка добра прылягла да таліі.
4. Прыгнуцца. Ніжэй к сядлу казак прылёг, Махнуў стралою у вароты. Колас. // Пахіліцца дадолу ад ветру, дажджу і пад. (аб раслінах). Пахла сырой зямлёй; густая, мокрая ад расы маладая мятліца на дарозе прылягла да зямлі і парылася на сонцы. Пташнікаў.
прыле́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; зак.
1. Паўзком або пералазячы, пралазячы праз што‑н., наблізіцца, дабрацца 1 да чаго‑н.
2. перан. Разм. Прыстаць, прычапіцца да каго‑, чаго‑н.
прыле́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыляпіць.