Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыглуша́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыглушыцца.

2. Зал. да прыглушаць.

прыглуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыглушыць.

прыглу́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыглушыцца.

2. Зал. да прыглушваць.

прыглу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыглушыць.

прыглушы́цца, ‑глушыцца; зак.

1. Стаць менш чутным, гучным. Каля залітага вадой мастка пачалі нечым драўляным стукаць, і раптам вадзяны шум прыглушыўся і ўпаў на ніжэйшыя тоны. Чорны.

2. перан. Аслабець, зменшыцца (пра адчуванне, пачуццё). Недзе прыглушыўся боль, калі яго вочы глянулі на зоры. Пестрак.

прыглушы́ць, ‑глушу, ‑глушыш, ‑глушыць; зак.

1. каго-што. Зрабіць менш чутным, гучным. У адну секунду Алёшка быў на волі і бег, запыхаўшыся, .. паўз тратуар, каб мяккай зямлёй прыглушыць цяжкія ўдары ног. Лынькоў. Той майскі дождж — колькі ён ратаваў добрых людзей! Прыглушыў шум крокаў, змыў сляды. Шамякін. // Паслабіць або спыніць дзейнасць чаго‑н. Непрыкметна падкаціўшы .. [«Кацюшу»], артылерысты ва ўпор прыглушылі нахабніка [бранявік]. Брыль. Добры мой шафёр, Я прашу ад сэрца, Прыглушы матор, Хай ён так не рвецца. Пушча. Ад’ехаўшы крыху, Бронік прыглушыў радыёпрыёмнік, цішэй зрабіў музыку і спытаў цераз плячо: — Далёка крочым, дзеду? Ракітны.

2. перан.; што. Прымусіць аслабнуць, зменшыцца; стрымаць (пачуццё, адчуванне). Чытаў суткамі, нібы хацеў прыглушыць каханне да сваёй Валі, якое, я ведаў цяпер добра, жыло ва мне. Гаўрылкін. І мы чакалі, злавалі і лаялі сябра, каб хоць крыху прыглушыць голад. Асіпенка.

3. перан.; каго-што. Разм. Не даць магчымасці праяўляцца, развівацца каму‑, чаму‑н. Прыглушыць ініцыятыву. □ Новы рытм семінарскага жыцця прыглушыла нямецкая акупацыя. С. Александровіч.

4. каго. Выклікаць страту прытомнасці (ударам, паветранай хваляй і пад.). Мужчыны, вартаўнікі, прыглушылі .. [зачумленага] дручкамі і закапалі амаль жывога. Брыль. // Забіць, знішчыць каго‑, што‑н. Надвячоркам нехта прыглушыў двух немцаў. Адамчык. // перан. Выклікаць пасіўнасць, абыякавасць. Кандрат Назарэўскі бачыў, як прыглушылі падзеі малую сястру. Чорны.

5. што. Разм. Патушыць, пагасіць. Займаўся дзень, калі мы прыглушылі апошнія ўспышкі агню. Брыль.

прыгля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыглядаць — прыгледзець; назіранне за кім‑н., догляд. Хіма пакінула дзяцей на прыгляд Кузьмы. Каваль. У кожным доме ляжалі без прыгляду каштоўныя рэчы. Мележ.

•••

На прыглядзе — так, каб можна было бачыць, назіраць. Усе жылі каля яе, на прыглядзе, хаты іх [дзяцей] стаялі амаль побач. Мележ.

прыгляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыгледзецца.

2. Зал. да прыглядаць.

прыгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыгледзець.

прыгля́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыгледзецца.

2. Зал. да прыглядваць.