право́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад правашчыць.
право́шчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да правошчваць.
право́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да правашчыць.
праву́лак, ‑лка, м.
Разм. Вузкая дарога паміж дамамі. Узброеныя вінтоўкамі, .. [Васіль і Люба] цёмнымі правулкамі папляліся да ракі. Няхай.
правурката́ць, ‑вуркоча; зак.
1. Абазвацца вуркатаннем. Хмару паласнула адразу некалькі маланак, і глуха правуркатаў гром. Даніленка.
2. Вуркатаць некаторы час.
праву́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да правучваць.
праву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да правучыць (у 1 знач.).
правучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
Правесці некаторы час за вучэннем. Падросшы, Алік пайшоў у музычную школу, няблага правучыўся там два гады, але потым кінуў. Быкаў.
правучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго.
1. Пакараць з мэтай, каб у будучым такія правіннасці не паўтараліся. Сяброўкі, даведаўшыся аб яе горы, роем абляпілі Маю і спагадліва раілі правучыць Сцяпана. Дуброўскі. Было жаданне кінуцца на сястру з кулакамі, правучыць яе, каб не плявузгала, ды яшчэ пры маці. Шамякін.
2. Вучыць некаторы час.
пра́вы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны з таго боку, які з’яўляецца процілеглым леваму. [Палкоўнік] сунуў правую руку ў кішэню і насцярожана азірнуўся. Паслядовіч. Праз правае плячо звесілася цяжкая светлая каса. Корбан. Трэба пераправу Па вадзе зрабіць, Каб па бераг правы Ўсіх перавазіць. Бядуля.
2. Рэакцыйны, кансерватыўны, варожы перадавым плыням у палітычным і грамадскім жыцці (ад традыцыйнага размяшчэння членаў рэакцыйных партый у правай ад старшыні частцы зала). Правая партыя. // (у знач. наз. пра́выя, ‑ы́х). Людзі з кансерватыўнымі, рэакцыйнымі поглядамі. // Які варожа адносіцца да палітыкі камуністычнай партыі ўнутры самой партыі, капітулянцкі. Перамога сацыялізма была дасягнута ва ўпорнай барацьбе супраць трацкістаў і правых капітулянтаў. «Звязда».
пра́вы 2, ‑ая, ‑ае.
1. Справядлівы, праўдзівы. Чым мне быць у нямецкай няволі, Лепш у правым загінуць баю. Астрэйка.
2. Не вінаваты, які дзейнічае па праўдзе. За яго палезу ў бойку — Вінаваты ён ці правы Мне ўсё роўна: ён мой друг! Панчанка.
3. часцей кар. ф. (праў, права́). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць. Андрэй Міхайлавіч адчуваў, што Гогіберыдзе правы ад першага свайго слова да апошняга, што не мае сёння будучыні ягоны праект. Самуйлёнак. — Пракапенка праў па-свойму, — сказаў Андрэй Давыдавіч, — а Гурба — па-свойму. Кулакоўскі.
•••
Правая рука чыя гл. рука.