Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

правінцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які знаходзіцца ў правінцыі (у 3 знач.). Пасля Памыйка адкрыўся Рыгору, што ён з’яўляецца карэспандэнтам некалькіх сталічных і правінцыяльных газет. Гартны.

2. Разм. зневаж. Абмежаваны ў сваіх поглядах.

правіса́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. правісаць — правіснуць.

правіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да правіснуць.

правісе́ць, ‑вішу, ‑вісіш, ‑вісіць; зак.

Прабыць некаторы час у вісячым становішчы. Так да вечара і ўсю ноч правісеў пан на хвоі, пакуль дворня знайшла. З нар.

праві́снуць, ‑не; пр. правіс, ‑ла; зак.

Апусціцца, прагнуцца пад цяжарам. Правады правіслі. □ Замест страхі над галавою правісла сетка з крокваў і лат. Місько.

правітамі́ны, ‑аў; адз. правітамін, ‑у, м.

Рэчывы, з якіх у арганізме жывёлы могуць утварацца вітаміны.

праві́цель, ‑я, м.

Асоба, якая правіць, кіруе дзяржавай, краінай, вобласцю.

праві́цельніца, ‑ы, ж.

Жан. да правіцель.

пра́віцца, праўлюся, правішся, правіцца; незак.

1. Разм. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); зажываць. Пасля таго мне пішуць праз нядзелю, што бацька правіцца... (Хоць моцна аслабеў, але ачуньвае.) Трус. Доктар сказаў, што нага пачне правіцца, як толькі дастануць кулю. Чорны. // Рабіцца тлустым, поўным. Далей на захад, дзе пяскі, жоўтымі свечкамі кветак стракаціць зялёны, сакавіты лубін, пасля якога добра родзіць жыта і — ад сіласу — правяцца каровы. Брыль.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца лепшым, паляпшацца. Радуючыся, што надвор’е правіцца, Алена праверыла, ці ўсе прыйшлі. Мележ.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адпраўляцца, служыцца (пра набажэнства). У касцёле ўсё яшчэ свяціліся вокны, яшчэ правілася імша і маліліся паны. Пестрак.

4. Зал. да правіць.

пра́віць, праўлю, правіш, правіць; незак.

1. кім-чым і без дап. Маючы ўладу ў сваіх руках, кіраваць кім‑, чым‑н. Ды і паглядзець яшчэ трэба, які з таго Міканора гаспадар выйдзе, каб правіць такой сям’ёй! Мележ. // Накіроўваць чыю‑н. дзейнасць; кіраваць чым‑н. Дарогі! Якія б вы Радасныя тут былі, Калі б не пралеглі праз джунглі, Дзе ўсім правіць бізнес. Танк.

2. кім-чым і без дап. Накіроўваць каго‑, што‑н. у адпаведным (патрэбным) напрамку; кіраваць. Кузьма сядзеў у перадку і правіў коньмі. Сачанка. Вяртаючыся назад, Сямён Пятровіч толькі правіў вяслом. Капусцін.

3. што і без дап. Служыць, адпраўляць. Правіць малебен. □ Марыю разам з другімі прыгожымі дзяўчатамі з другіх прыходаў пасылалі аднойчы на нейкую ўрачыстую імшу, якую правіў сам папа ў саборы святога Пятра. Лынькоў.

4. што. Спраўляць, праводзіць. Чутно вясны дыханне ўсюды: На сініх далях, на лясах, На дрэвах, што вартуюць шлях, Дзе струны-дроты правяць цуды. Колас. Грамада вясёлых камсамольцаў правіць свой бурлівы карнавал. Дудар.

5. што. Рамантаваць, папраўляць, рапараваць. Дзядзька сядзіць на табурэтцы каля лавы, тварам да сцяны, і правіць хамут. Брыль.

6. што. Выпраўляць памылкі ў чым‑н. Ці .. [Заранік] вычытваў гранкі, ці правіў заметкі і артыкулы для здачы ў набор, ніяк не мог забыцца на пісьмы, паказаныя рэдактарам. Хадкевіч.

7. што. Тачыць, вастрыць. Правіць брытву.

•••

Сваё права правіць — настойваць на сваім.