імперфе́кт, ‑а,
У граматыцы — прошлы час дзеяслова ў некаторых мовах, які выражае працягласць і незакончанасць дзеяння; прошлы незакончаны час.
[Ад лац. imperfectus — незакончаны.]
імперфе́кт, ‑а,
У граматыцы — прошлы час дзеяслова ў некаторых мовах, які выражае працягласць і незакончанасць дзеяння; прошлы незакончаны час.
[Ад лац. imperfectus — незакончаны.]
імпе́рыя, ‑і,
1. Манархічная дзяржава на чале з імператарам.
2. Буйная імперыялістычная каланіяльная дзяржава.
[Ад лац. imperium — улада, дзяржава.]
імперыя́л, ‑а,
Руская залатая манета (з 1775 г. вартасцю 10 рублёў, а пасля 1897 г. да рэвалюцыі — 15 рублёў).
[Ад лац. imperialis — імператарскі.]
імперыялі́зм, ‑у,
Вышэйшая і апошняя стадыя капіталізму, якая характарызуецца панаваннем буйных манаполій, барацьбой паміж буйнымі капіталістычнымі краінамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыту, за чужыя тэрыторыі і эксплуатацыю іншых народаў, што прыводзіць да няспынных агрэсіўных войнаў за новы перадзел свету.
[Фр. impérialisme.]
імперыялі́ст, ‑а,
Буйны капіталіст, які вядзе палітыку імперыялізму.
[Фр. impérialiste.]
імперыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да імперыялізму.
імперыялі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і імперыялістычны.
імпланта́цыя, ‑і,
Перасаджванне жывым арганізмам асобных клетак, тканак або цэлых органаў з наступным прыжыўленнем іх.
[Ад лац. in — у і plantare — саджаць.]
імпліка́цыя, ‑і,
Прадстаўленне чаго‑н. у няяўным выглядзе.
[Лац. implicatio.]
імпліцы́тны, ‑ая, ‑ае.
Скрыты, не выказаны яўна, які падразумяваецца.
[Лац. implicite.]