Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фі́нік, ‑а, м.

Плод фінікавай пальмы.

[Грэч. phoinix.]

фі́нікавы, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з фінікаў. Фінікавая мука.

•••

Фінікавая пальма гл. пальма.

фінікі́ец,

гл. фінікійцы.

фінікі́йка,

гл. фінікійцы.

фінікі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Фінікіі, фінікійцаў, які належыць, уласцівы ім. Фінікійская мова. Фінікійскі алфавіт.

фінікі́йцы, ‑аў; адз. фінікіец, ‑кійца, м.; фінікійка, ‑і, ДМ ‑кійцы; мн. фінікійкі, ‑кіек; ж.

Народ, які складаў асноўнае насельніцтва Фінікіі.

фініме́тр, ‑а, м.

Спец. Манометр са шкалой, які паказвае колькасць і ціск газу ў кіслародных і іншых балонах.

[Ад лац. finis — мяжа і грэч. metreo — мера.]

фінінспе́ктар, ‑а, м.

Фінансавы інспектар — работнік фінансавага аддзела па налічэнню і спагнанню падаткаў і збораў.

фіні́фцевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фініфці; пакрыты фініфцю, з фініфцю. Фініфцевы пярсцёнак.

фіні́фць, ‑і, ж.

Старажытнаруская назва эмалі для пакрыцця металічных вырабаў і для нанясення ўзору на фарфор.