узго́дненасць, ‑і, ж.
Уласцівасць узгодненага (у 2 знач.). Узгодненасць у рухах. Узгодненасць дзеянняў.
узго́днены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узгадніць.
2. у знач. прым. Такі, у якім дасягнута адзінства, узаемная згода. Узгодненае рашэнне. □ З узгодненых брыгадных планаў нараджаўся агульнакалгасны план. Шамякін.
узго́рак, ‑рка, м.
Невялікая горка, узвышэнне з пакатымі схіламі; пагорак. Пясчаны ўзгорак. □ Вада клінам уразалася ў лагчынку між двума ўзгоркамі. Маўр.
узго́рачак, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да узгорак. Па лісці бручкі, у якой мы заляглі перад узгорачкам, аднастайна бубніць халодны дождж. Брыль.
узго́рбіцца, ‑біцца; зак.
Выгнуцца гарбом, падняцца ўверх.
узго́рбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
Выгнуць гарбом, падняць угору.
узго́р’е, ‑я, н.
Невялікае ўзвышша, узгорак. Палац стаяў па ўзгор’і. □ Па ўзгор’ю поля, па раўніне Паўзуць сталёвыя валы. Колас. // Вяршыні гор. Паклон вам, паклон вам, дняпроўскія хвалі, І Кіева вежы і ўзгор’і Карпатаў! Броўка.
узго́ркаватасць, ‑і, ж.
Уласцівасць узгоркаватага.
узго́ркаваты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і узгорысты. Прыгожыя шматпавярховыя дамы закрыюць ад вока ўзгоркаватае поле, хвойнічкі, складскія будынкі. Карпаў. Перад самым лесам танк з ходу ўз’ехаў на нейкі ўзгоркаваты дзірван. Беразняк.
узго́ркавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і узгорысты. Полькі раздолля ты дорыш жыццю, Край мой узгоркавы, край мой лясны! Гілевіч. Паходня .. углядаўся ў маляўнічы ўзгоркавы краявід, крануты першымі подыхамі восені. Хадкевіч.