Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узва́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. узвальваць — узваліць.

узва́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узваліцца.

2. Зал. да узвальваць.

узва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узваліць.

узва́р, ‑у, м.

Адвар з ягад, траў і пад. Часам заходзіць да іх суседка, Вальчына матка, прынясе матцы якога ўзвару з зёлкаў, забярэ малых, накарміць. Арабей. На Мішку ж стрэл падзейнічаў задужа,.. калі казаць па сакрэту, дык нават жыватом захварэў, і доўга адпойваў яго доктар чарнічным узварам. Лынькоў. // Кампот з сушаных фруктаў ці ягад. — А ў нас, у вёсцы, больш аладкі ды ўзвар з груш-дзічак прыносілі, — зажурылася на хвілінку Арына. Карпаў.

узварухну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Аднакр. да узварушыцца.

узварухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да узварушыць (у 2, 3 знач.).

узвару́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узварушыць.

узвару́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. узварушваць — узварушыць (у 1, 3 знач.).

узвару́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узварушыцца.

2. Зал. да узварушваць.

узвару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узварушыць.